Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько


Скачать книгу
нячыстай сілы і ліхіх людзей. Калі выкапанае яйка аказвалася цэлым – гэта было добрай прыкметай: на працягу лета ўся жывёла будзе цэлай і здаровай. Замок закопвалі для таго, каб замкнуць пашчы ваўкам і мядзведзям, бязмен – каб жывёла хутка набірала вагу.

      Рытуальнай сілай валодала і вада, якой аблівалі жывёлу. Сяляне лічылі, што скура іх «гаўяда» будзе чыстай, а коні і каровы не будуць баяцца мошак, камароў, а таксама розных сурокаў. Салома, выцягнутая са страхі, павінна была клікаць жывёлу дадому, перакінутыя праз статак каменьчыкі – адганяць ад яго звяроў і нячыстую сілу.

      Гэты нарыс, як, дарэчы, і ўсе астатнія, засведчыў расійскаму чытачу новыя грані характару палескага селяніна, пазнаёміў з жыццём і бытам беларусаў.

      «Ловля вьюнов». Глыбокае веданне жыцця палескіх сялян, іх звычаяў і традыцый мы назіраем у нарысе А. К. Сержпутоўскага «Ловля вьюнов»[50]. Як і ў іншых нарысах, тут апісваецца гаротнае жыццё палешукоў. «Нялёгкая гэта работа, – піша аўтар, – цэлы дзень стаяць на адной назе ў глыбокім чоўне, рызыкуючы кожную хвіліну зваліцца ў ціну. Харчуецца рыбак аднымі ўюнамі, спіць на голай зямлі пад адкрытым небам у любое надвор’е, а тут мноства камароў і мошак ссуць кроў, забіраюцца ў нос, вушы і прыносяць невыносныя мукі». Але цяжкасці гэтыя пераносіць паляшук стойка, разумее, што ад яго рыбацкага шчасця залежыць лёс сям’і. Буйная рыба пойдзе на рынак, меншую засоляць, засушаць і будуць харчавацца ёй на працягу доўгай зімы.

      Здаралася, што ў выніку зацяжных дажджоў балоты, па якіх працякалі рэчкі, станавіліся непраходнымі. Сялянам даводзілася галадаць у поўным сэнсе гэтага слова. Яны харчаваліся дзікімі яблыкамі, грушамі, жалудамі і нават пырнікам.

      З-за адсутнасці сена ўсю зіму жывёлу пасвілі ў лясах.

      «Бортничество в Белоруссии». Важнай крыніцай здабывання сродкаў да існавання з’яўлялася для беларуса-палешука лясное пчалярства – бортніцтва. У сваёй рабоце «Бортничество в Белоруссии»[51] А. К. Сержпутоўскі падрабязна спыняецца на гэтым нялёгкім промысле, прыводзіць цікавыя звесткі з гісторыі яго ўзнікнення, пралівае святло на сацыяльныя рысы сялянскіх узаемаадносін, якія яскрава праяўляліся пры сумесным здабыванні мёду.

      З даўніх часоў палешукі па тых ці іншых прычынах (адкрыта гаварыць, што гэта былі за прычыны, аўтар, вядома, не мог) забіраліся ў глухія лясы, за непраходныя балоты і засноўвалі там новыя паселішчы. У той час у лясах вадзілася многа пчол і бортніцтва прыносіла нядрэнны даход.

      Сяляне ставілі на борцях свае знакі, тым самым аб’яўлялі сябе ўласнікамі пчаліных сем’яў. Гэтыя няпісаныя законы строга выконваліся палешукамі. Забраць мёд з борці суседа лічылася вялікім злачынствам. Вінаватага сяляне маглі пакараць фізічна, але самым ганебным з’яўлялася мянушка Пчаладзёр, якая пераходзіла і на яго дзяцей.

      На думку беларусаў, пчолы добра водзяцца толькі ў самых сумленных людзей, таму кожны пчаляр у час работы каля борцяў лічыў за правіла памірыцца з суседам, не думаць


Скачать книгу

<p>50</p>

Живая старина. 1907. Вып. 4. С. 207–209.

<p>51</p>

Материалы по этнографии России. СПб., 1914. Т. 2. С. 13–34.