Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько


Скачать книгу
зло, несправядлівасць, аб’яўляюць вайну насіллю і, праходзячы праз усе выпрабаванні, выходзяць пераможцамі.

      Гіпербалізуючы сваіх герояў, народ надзяляе фантастычнай сілай і ворагаў. Кашчэй Бессмяротны адным дыханнем можа ператварыць у камень дзясяткі людзей. Замест адсечаных галоў у Змея тут жа вырастаюць новыя. Ад станоўчага героя патрабуюцца вялікая сіла, вытрымка, спрыт, знаходлівасць, каб справіцца з такімі моцнымі і вераломнымі ворагамі.

      У казках «Каваль-багатыр», «Каваль», «Бортнік» мы сустракаемся з міфічнымі вобразамі Змея, Кашчэя, Бабы Ягі, сочым за сталеннем станоўчых герояў. Многія з іх надзелены велізарнай сілай ужо пры нараджэнні. Так, Асілак нараджаецца з трыма «чортавымі рэбрамі». У свайго маленькага сына («Каваль») маці заўважае на лбе сонейка, а на патыліцы – месячык. Пакладзе ён руку на спіну каню – той падае на калені, павядзе плячом – перасоўваюцца з месца на месца горы. Незвычайныя і самі подзвігі герояў. Яны скіраваны на дапамогу людзям працы, абарону іх ад цёмных сіл, якія хацелі б пазбавіць народ волі, радзімы.

      Як і ў многіх рускіх народных казках, у беларускай чарадзейнай казцы сустракаюцца эпізоды вызвалення царэўны, любімай дзяўчыны з палону Кашчэя. Але найбольш характэрна для беларускай чарадзейнай казкі тое, што яе галоўны герой выступае ў абарону народа. Так, Каваль-багатыр забівае Змея, бо ён «многа людзей паеў альбо загроб к сабе ў цёмны лес». Каваль уступае ў бой з царскімі слугамі, якія абараняюць інтарэсы душыцеляў народа.

      У вуснах выдатнага беларускага казачніка Рэдкага, ад якога запісваў А. К. Сержпутоўскі, чарадзейная казка набывае новую афарбоўку. Герой казкі «Каваль-багатыр» адчувае велізарную радасць ад раскатаў грому, ад навальніцы з маланкамі і перунамі. М. В. Новікаў чуе ў гэтай казцы водгалас падзей 1905 г.[63] На яго думку, герой казкі нечым нагадвае горкаўскага Буравесніка. Бунтаром малюецца і Каваль, які смела ўступае ў бой з царскім войскам і перамагае яго.

      Вядома, наіўна было б чакаць, што чарадзейная казка стане рэалістычна адлюстроўваць рэвалюцыйныя настроі мас. Многія стагоддзі яе напаўнялі чарадзейныя персанажы, цудадзейная мастацкая аснова была і застаецца сёння галоўнай у сюжэце казкі. I ўсё ж новы час уплёў сваю нітку ў яе старажытную канву. Калі ў казцы «Бортнік» галоўны герой адгукаецца на просьбу цара вызваліць ад Змея царэўну і пазней становіцца царом, то Каваль выступае супраць царскага войска, а Асілак заклікае народ «не грызціся паміж сабою, да ад ворагаў бараніцца гурбою». Гэты сюжэт не мае сабе аналагаў ва ўсходнеславянскім фальклоры. Л. Бараг лічыць, што ў гэтай казцы адчуваецца ўплыў пракламацый і «гутарак», якія былі распаўсюджаны на Палессі ў гады першай рускай рэвалюцыі[64].

      На першы погляд, казка «Іванка Прастачок» адносіцца да сюжэтаў аб змеяборстве. Аднак пры аналізе яе заўважаюцца новыя рысы сацыяльнага пераасэнсавання гэтага старажытнага вобраза, набліжэння яго да рэчаіснасці. Загніваючага Змея (цара) акружаюць паны і падпанкі, якія


Скачать книгу

<p>63</p>

Новиков Н. В. О специфике образа в восточнославянской сказке // Русский фольклор. М.; Л., 1966. Т. 10. С. 176.

<p>64</p>

Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі казкамі. Мінск, 1969. С. 27.