Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько


Скачать книгу
ў іх, як правіла, не прафесіянальныя спецыялісты, а людзі, якія самі з горам папалам умелі чытаць і пісаць.

      Галоўная ўвага ў дарэвалюцыйных школах удзялялася закону божаму і малітвам. Навучанне вялося на рускай мове. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Карнілаў у 1885 г. раіў кіраўнікам школ наступнае: «Розных кніг, часопісаў і газет для сялян зараз не трэба… Вось наш каталог: евангелле, малітваслоў, псалтыр, свяшчэнная гісторыя… Акрамя таго, рассылаем іконы, крыжыкі, свяшчэнныя карціны, партрэты гасудара…»[9]

      Сур’ёзнай перашкодай на шляху развіцця беларускай мовы і замацавання яе ў літаратуры з’яўлялася тое, што яна была мовай прыгнечанай нацыі, якая не мела сваёй дзяржаўнасці. На беларускай мове не дазвалялася друкаваць кнігі, весці дакументацыю. Не прызнаваліся, прыгняталіся нацыянальная культура і літаратура.

      Такое становішча хвалявала і абурала прагрэсіўную грамадскасць не толькі Беларусі, але і Расіі. Рэзкую водпаведзь вялікадзяржаўным рэакцыянерам, якія сцвярджалі, што беларускі народ не мае сваёй уласнай культуры, адмаўлялі яму ў праве на нацыянальнае самавызначэнне, параўноўвалі з дзікунамі, лічылі людзьмі больш нізкай расы, даў М. А. Дабралюбаў. «Адносна беларускага селяніна, – пісаў ён, – справа даўно вырашаная: забіты канчаткова, так што нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцей. Не ведаем, у якой ступені лжывая гэтая думка, таму што не вывучалі спецыяльна Беларускага краю, але паверыць ёй, вядома, не можам. Цэлы край так вось узялі ды і забілі, – як бы не так!.. Ва ўсялякім разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў»[10].

      Удзяляць больш увагі развіццю этнаграфічнай навукі, вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў, іх быту заклікаў М. Г. Чарнышэўскі[11].

      I сапраўды, ніякія забароны не маглі спыніць развіццё беларускай народнай культуры, якая ў другой палове XIX ст. развівалася пад жыватворным уплывам перадавой культуры рускага народа. З канца 30-х – пачатку 40-х гг. XIX ст. пачалося збіранне і асэнсаванне фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, яго сістэматызацыя. У гэты час з’яўляецца шэраг выдатных этнографаў і фалькларыстаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у справу вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Дзякуючы іх працы была сабрана найбагацейшая скарбніца народнапаэтычнай культуры, якая адыграла пэўную ролю ў станаўленні грамадскай думкі Беларусі таго часу, аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі.

      Актывізацыі вывучэння Беларусі, яе гістарычнага мінулага, мовы, быту, твораў народнапаэтычнай творчасці ў другой палове XIX ст. у значнай ступені садзейнічалі два сацыяльна-палітычныя фактары: адмена ў 1861 г. прыгоннага права і паўстанне 1863 г. Важным штуршком у гэтай справе з’явілася палітыка царызму адносна заходніх зямель. Афіцыйная этнаграфічная навука была заклікана паказаць беспадстаўнасць прэтэнзій пэўных


Скачать книгу

<p>9</p>

История Белорусской ССР. С. 421.

<p>10</p>

Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 226.

<p>11</p>

Современник. 1864. № 10. С. 192.