Мястэчка. Мікола Адам

Мястэчка - Мікола Адам


Скачать книгу
сястры, але паколькі сястра цяпер жыла ў Мінску, пакой належаў Дашы цалкам, хоць двухпавярховы ложак ніхто не разбіраў. Ды і навошта? Два ложкі побач займалі б больш месца, а так было даволі прасторна. Ля акна – стол з чырвонага дрэва з чатырма ёмістымі шуфлядкамі і глыбокай паліцай унізе, паміж шуфлядкамі і бакавой сценкай. На стале – комп, часопісы розныя, падручнікі, сшыткі, настольная лямпа. Офіснае крэсла і мяккае крэсла побач. Адно каля сцяны. Трумо і банкетка за дзвярыма, шафа насупраць ложкаў. На падлозе – мяккі варсісты дыван. Сцены абвешаны плакатамі з выявамі Аўрыл Лавін, Сяргея Лазарава – улюбленага выканаўцы старэйшай сястры, Джарэда Лета, акцёра і вакаліста гурта «30 секунд да Марса», Джоні Дэпа, Эмі Лі, Нукі.

      – Клёва ў цябе, – агледзеўшыся, сказала Паўлоўская.

      – А ў цябе не так? – не зразумела Даша.

      – Не так, – паціснула плячыма Таня. – Я ж у бабулі жыву.

      – А бацькі дзе?

      – А бацькоў як карова злізала, – села ў крэсла Таня.

      – Жэсць, блін, – прамовіла Даша. – Выбач, калі чо, я не ведала.

      – Забудзься, – адмахнулася Таня. – Мы наогул адна пра адну нічога не ведаем.

      – Так, – пагадзілася Даша. – Каву будзеш? – прапанавала.

      – Давай, – пагадзілася сяброўка.

      Даша ўключыла электрачайнік.

      – Так што ў цябе здарылася? – нагадала Паўлоўская аб галоўным.

      – Ёсць адна тэма, – сказала Даша. – Карацей…

      Закіпеў чайнік, і Даша не дагаварыла.

      Прыгатаваўшы кавы, яна разліла яе па кубках, падала адзін госці. Са сваім кубкам села на ложак насупраць Паўлоўскай, якая ўжо стамілася чакаць, заінтрыгаваная словамі новаспечанай сяброўкі, працягу, і таму нецярпліва спытала:

      – Што карацей?

      – Я, карацей, буду эма, – на адным дыханні выпаліла Даша, сціскаючы аберуч кубак, быццам грэючы аб яго пальцы.

      – Гоніш? – не паверыла Таня.

      – Праўда, – пацвердзіла Даша, і гэтулькі ў яе позірку было рашучай упэўненасці, што Паўлоўская адразу паверыла пра не абы які намер аднакласніцы.

      – Не зразумеюць, – сказала яна і сумна дадала: – Асабліва калі ты ў школу прыйдзеш у прыкідзе эма.

      – Ну, так, – кіўнула Даша, нібыта згаджалася з песімістычным прароцтвам Паўлоўскай. – А чо такога? – Усё ж не хацела верыць у горшае. – Сяструха кажа, у іх там у Мінску эма на эма, і нармальна.

      – То ў Мінску! – заўважыла Таня. – У нас цябе зачмыраць. Той жа Хвалей першы пальцам стане паказваць, як на ўродку.

      – Ну і фіг з ім, – сказала Даша. – Эма – гэта ж крута, а галоўнае, не сумна. А то заплеснелі ўжо ўсе тут. Я і ў чаце пазнаёмілася з эма-дзяўчынкамі. Яны такія цікавыя, прыкольныя.

      – Так табе па прыколу прыспічыла ў эма ператварыцца? – спытала Таня.

      – Не, чаму. Мне вельмі блізкія матывы і лад жыцця эма.

      – І схільнасць да суіцыду ты таксама маеш?

      – Навошта? – не зразумела Даша.

      – Праехалі, – спыніла саму сябе Таня. – Твая справа. Што я цябе, адгаворваць буду? Шмоткі дзе будзеш браць?

      – У


Скачать книгу