Мястэчка. Мікола Адам

Мястэчка - Мікола Адам


Скачать книгу
і дурная, але такая неабходная ў гэтыя некалькі гадзін, вылучаных кіраўніцтвам аддзела культуры пад дыскатэку, калі хлапчукі і дзяўчынкі, па сутнасці, маглі не прыкідвацца кімсьці, кім павінны былі быць у грамадстве, а заставацца самімі сабой. Менавіта музыка валодала дарам надзяляць усіх і кожнага непасрэднасцю, а не прытворствам. Прытворствам жыццё забяспечвала напоўніцу. Абсалютна розныя, і ў сацыяльным становішчы, і ў разумовым развіцці, маладыя людзі, як цвярозыя, так і пад чаркай, не праходзілі міма, а абавязкова заходзілі ў танцзалы. Іх намеры былі розныя. Хтосьці хацеў танчыць, хтосьці адпачыць, хтосьці пазнаёміцца, хтосьці сустрэцца з сябрамі, пакурыць, пабалбатаць, хтосьці выпендрыцца і пабіцца, хтосьці цалавацца не тоячыся… Ні восень, ні яе дажджы-кулямёты не маглі перашкодзіць моладзі заставацца моладдзю. Таму яшчэ а шостай вечара ў суботу дыджэй Крол, вучань адзінаццатага класа з Першай школы, сын дырэктрысы мясцовага Дома культуры, афіцыйна аформлены мамай як супрацоўнік ДК па дамове падраду на паўстаўкі, завёў сваю «шарманку» так, што раздзіраліся калонкі «Аліса», і гук, які вырываўся з дынамікаў, як джын з бутэлькі, расцякаўся па ўсёй Плошчы і ахінаў сабой, забіваючы шум дажджу.

      Паволі народ збіраўся. Прыходзілі па адным, па двое, па трое, потым цэлымі кампаніямі заходзілі ў фае, але выходзілі на ганак, чакаючы асноўны прыток, які падцягваўся недзе а дзявятай гадзіне, калі цямнела. Цемра ж, як вядома, сяброўка моладзі. Але гэта не азначала, што ніхто не танчыў у фае Дома культуры, аздобленага пад танцпляцоўку. Жадаючых хапала, асабліва з боку дзяўчат. Ім неабавязкова была прысутнасць хлопцаў пад хуткія рытмы, яны нядрэнна спраўляліся і без іх. Вось пад павольныя кампазіцыі іншая справа.

      Даша прыехала на дыскатэку ў машыне Цімура, маладога чалавека яе сястры, які абавязаны быў знаходзіцца побач і сачыць за парадкам, паколькі служыў у міліцыі і якраз прыйшла яго чарга дзяжурыць. Апроч міліцыі за парадкам, як правіла, назіралі вартаўнік Дома культуры, хтосьці з супрацоўнікаў і хто-небудзь з настаўнікаў. Гэту неабходнасць увяла мясцовая ўлада пасля таго, як летась на падобным мерапрыемстве забілі да смерці аднаго хлопца.

      Яе рыхтавалі да дыскатэкі, як Наташу Растову да першага балю. Сястра прывезла неабходныя рэчы, некалькі дыскаў з музыкай, якую меркавана слухалі эма, у чарговы раз запытала, ці канчатковае рашэнне Дашы змяніцца ў эма, і ўзялася за яе пераўвасабленне. Спярша пафарбавала Дашыны валасы ў чорны колер і выстрыгла ламаны чубок, чорным лакам пакрыла пазногці сястрычкі, потым адну пасму валасоў зрабіла ружовай, вочы і павекі багата апрацавала чорнай тушшу і касметычным алоўкам, вусны – бясколернай памадай. На ружовую ў абліпку футболку з доўгім рукавом Даша апранула чорную маечку з чэрапам на грудзях, паласатыя чорна-ружовыя легінсы нацягнула на ногі. Абулася ў мацерчатыя ружовыя красоўкі. Завяршала ўбор сапраўдная балетная пачка з ружовага газу. Дзе адшукала ўсе гэтыя рэчы, сястра не прызналася. Верагодна, думала, што ў Дашы чарговая блазнота. Сходзіць на дыскатэку, як на карнавал, і супакоіцца. Ну не магла


Скачать книгу