Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка

Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка


Скачать книгу
паплечнікам якога-небудзь тытана Адраджэння! – апошняе слова паэт вымавіў з вялікай літары. – Падобных вакансій мала.

      – Хаця б самым дробненькім! – прашаптаў маладзён умольна.

      – Дробненькім паплечнікам якога-небудзь вялікага адраджэнца? А вось гэта можна! – нечакана дазволіла сінявокая. – Раю адразу вызначыцца з мэтай.

      У скіргайлавым мазгу нібы ўспыхнуў бікфордаў шнур, і фантанчык жарынак папоўз да дэтанатара. Паэт з асалодай прымружыўся, нібы цэліў праз снайперскую оптыку…

      – Толькі не гэта! – энергічна запярэчыла красуня. – Я ведаю, чаго хочуць такія, як ты. Зрабіць аборт маці Івана Жахлівага. Павесіць генерал-губернатара Мураўёва. Як мінімум, перадушыць усіх цыганоў на Шклоўшчыне… Жаданні ўхвальныя, але не глабальныя. Ёсць вечныя святыні.

      – Мова? Сымболіка? Жыве Беларусь? – аўтаматычна вылецела са Скіргайлы.

      Панначка выразна агледзела пакойчык, аздоблены, рыхтык кабіна нацыяналіста-дальнабойшчыка. Ад сцяжкоў, гербаў, вымпелаў і партрэтаў стракацела ўваччу.

      – Для цябе і табе падобных галоўнае – лозунг, эмблема, цытата. Карацей – фетыш… І сымбаль твой – забыты краю родны.

      – А нягож не! – паэт дурнавата хаўкнуў пашчэнкай.

      Незнаёмка беспардонна села на стол побач з ноутбукам і матлянула хвастом. Скіргайла неўпрыкмет слізгануў позіркам па ладных нагах у клятчастых калготках і пачырванеў. Хаця ён днямі і напісаў пранікнёны эратычны трыялет, але ж у душы заставаўся цнатлівым і несапсаваным маладзёнам.

      – Ты чуў калі-небудзь пра Дзіду Лангіна? – з інтанацыямі спагадлівага следчага запыталася панначка. – Пра дзіду, якой рымскі цэнтурыён Гай Касій Лангін вызваліў на Галгофе ад пакутаў Збаўцу?

      – Найвялікшая суперзброя цывілізаванага свету? – уразіўся адукаваны адраджэнец. – Дзіда, якая потым належала Язэпу Арымафейскаму, Святому Маўрыкію, рымскаму імператару Канстанціну, бізантыйскаму Юстыніяну, уладару франкаў Карлу Вялікаму… ды іншым славутым героям?

      – Усе гэтыя героі, маючы найвялікшую суперзброю цывілізаванага свету, разбівалі ворагаў ушчэнт! – падступна нагадала красуня.

      – І што, я буду мець шанец здабыць яе і… пазабіваць усіх ворагаў беларушчыны?

      – Гарантую.

      Сапсаваны кран манатонна цурболіў у чарупіну. Уладары Вялікага Княства, асветнікі, святыя і інсургенты маркотна глядзелі з пацвілых сценаў. Бікфордаў шнур дагарэў – у скіргайлавых мазгах выбухнула:

      – Згодны!

      – А гвалту мы дамо адпор! – панначка па-сяброўску абняла Скіргайлу.

      Ад замочнай адтуліны данеслася зайздроснае шморганне.

      – Вы толькі гляньце на яго! – прасіпеў Качан. – Ужо якуюсь дзеўку ў свой прытон зацягнуў… А што будзе, калі гэтыя нацыяналісты да ўлады дапнуцца? Прададуць нашу Сінявокую! Іванаўна, ну дзе ты там?!

      У наманікюраных пальцах панначкі халодна бліснула тонкая голка.

      – Я сама разумею, што гэта – сярэднявечнае цемрашальства, – сінявокая рухам амбулаторнай медсястры накалола


Скачать книгу