Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка


Скачать книгу
вось так, без адзення, і зусім не з мэтай нейкай там эканоміі, бо фермеру, які афармляў пакупку, адразу ж выдаваўся поўны і разнастайны камплект жаночага адзення, прытым, без усялякай дадатковай платы. Проста ФІРМА лічыла, і не без пастаў, што менавіта так пакупнікі ацэняць тавар найлепшым чынам і выберуць сабе рабочую жонку якраз па свайму густу.

      Першым жа памкненнем О’Ніла, які больш за тры месяцы правёў, наогул, без усялякай жонкі, было выбраць адразу ж бліжэйшую да яго жанчыну, тым больш, што яна аказалася вельмі прывабнай і, да таго ж, бландынкай, а О’Нілу заўсёды больш за ўсё падабаліся менавіта бландынкі. Ён ужо зрабіў нават крок у бок служачага ФІРМЫ, які стаяў непадалёку з абыякавым выразам на шырокім твары, але, стрымаўшы сябе, вырашыў занадта не спяшацца. Ці не лепш, спачатку абыйсці ўсю выставу, тым больш, што і астатнія пакупнікі (а іх у зале было дзесьці каля дзесятка) таксама не вельмі спяшаліся з набыццём сабе жонак.

      Знаёмых фермераў сярод пакупнікоў О’Ніл, як не прыглядаўся, так не заўважыў… і тады ён проста рушыў, не спяшаючыся, наперад. Павольна праходзячы па зале, О’Ніл уважліва разглядваў жанчын. Вочы літаральна разбягаліся ад такой вялікай іх колькасці, фермер ужо амаль шкадаваў, што не выбраў адразу ж тую, першую… а раптам яе хтосьці перахопіць! О’Ніл ужо вырашыў павярнуць назад, як раптам позірк ягоны выпадкова наткнуўся на невялікую групу з пяці жанчын, чамусьці выстаўленых разам, на адной шырокай падстаўцы. Яшчэ ён заўважыў, што гэтыя жанчыны былі, не тое, каб зусім ужо аднолькавыя, але вельмі падобныя адна на адну. І ў той жа час яны чымсьці адрозніваліся ад усіх іншых жанчын, выстаўленых у гэтай зале, няўлоўным чымсьці, але, тым не менш, гэтае адрозненне выразна адчувалася. Зацікаўлены гэтым, О’Ніл вырашыў падыйсці крыху бліжэй.

      Высветлілася, што не толькі О’Ніла правабіла незвычайная гэтая група з пяці жанчын. Каля іх ужо тапталася некалькі фермераў, патэнцыяльных пакупнікоў… праўда, ніводны з іх пакуль так і не рашыўся на завяршаючы крок. Фермеры толькі моўчкі разглядвалі жанчын, час ад часу ляніва перакідваючыся кароткімі фразамі. Час ішоў… на твары прадстаўніка ФІРМЫ, які знаходзіўся непадалёку, гатоўнасць услужыць і дапамагчы з выбарам паступова змянялася ветлівай абыякавасцю і нават расчараваннем.

      Але фермеры, і О’Ніл у тым ліку, не звярталі аніякай увагі на прадстаўніка ФІРМЫ. Іх прагныя позіркі ўсё ніяк не маглі адарвацца ад гэтых пяці жанчын, якія нерухома, нібыта статуэткі, застылі на сваім пастаменце. Нягледзячы на тое, што пераважная большасць жанчын у зале былі прыгожымі і нават вельмі прыгожымі – а непрыгожых жанчын тут, здаецца, і, наогул, не было – гэтая пяцёрка адразу ж вылучалася незвычайнай сваёй прыгажосцю нават на агульным прывабным іх фоне. Высокія, але не занадта, з бездакорна складзенымі фігурамі і асляпляльна-прыгожымі тварамі, прыгажосць якіх яшчэ больш падкрэслівалі бліскучыя, ярка-меднага альбо залацістага колеру валасы, у прыгожым беспарадку рассыпаныя па плячах – яны здаваліся сёстрамі-блізнятамі,


Скачать книгу