Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
халодны вецер

      Студзіць мне плечы.

      Працуючы настаўнікам, я прызвычаіўся практычна да ўсіх магчымых і немагчымых работ па-за межамі службовага абавязку. Таму на свае рачкаванні ў клумбах асабліва не наракаў. «Толькі б без класнага кіраўніцтва», – ці не ўголас сфармуляваў я свой галоўны на той момант прафесійна-экзістэнцыйны пасыл.

      – Вы яшчэ не кончылі? – пачуўся за спінай голас настаўніцы ангельскай мовы Ліі Навумаўны Келдышавай.

      – З вамі кончыш, – неахвотна азваўся я.

      – Ну, і грубіян жа ты, Баластоўскі! – зусім не жартам раззлавалася каляжанка.

      Лія мела наконт мяне пэўныя намеры. І як толькі я дазваляў сабе рэплікі падобныя згаданай вышэй, у нашых дачыненнях надараўся кароткатэрміновы карыбскі крызіс. Але нораву яна была адліглівага і звычайна на наступны дзень пачыналася міжнародная разрадка. Памятаючы гэта, я пакінуў яе словы без каментараў і толькі памахаў рукой, стуліўшы вусны банцікам. Несупадзенне пачуццяў. Так бывае. Што паробіш? Як і ўсякі закаханы я быў эгаістам і адстаронена назіраў за рознага кшталту заляцаннямі да мяне. Можа паўстаць пытанне: чаму я назваў сябе закаханым? А таму і назваў, што сэрца маё было ў палоне гэтага безразважнага пачуцця.

      Вярнуўшыся да каменяломняў, я застаў ля сваіх калегаў новаспечанага выпускніка Алеся Альхімовіча. Той меў пэўныя гешэфты з Майсюком і завітаў акурат да яго. Але распавядаць пра няўдальства з паступленнем давялося для ўсіх прысутных.

      – Ну, нічога страшнага, – разважна прамаўляў Дзяніс Давыдавіч. – Найцяжэй, пакуль з месца. А там упарадкуецца, паступіш і ты… – А як не паступіш, то пойдзеш да нас у дворнікі, – падшпільнуў хлапца Ярык. Алесь ані кроплі не пакрыўдзіўся, нібы так і мусіла быць.

      – А ў войска? – між іншым заўважыў я.

      – Адпадае, Эрнест Скіргайлавіч, – запярэчыў Альхімовіч. – Здароўе не тое. Сэрца. Пралабаванне мітральнага клапана без рэгурытацыі. Дзеці Чарнобыля.

      – Я з такім самым дыягназам боты таптаў, – запярэчыў я.

      – Ды косары яны! – з’едліва выгукнуў Майсюк, каторы гэтак жа, як і я, па выйсці з альма матэр ахвяраваў сябе Марсу.

      – А з тваёй паралелі шмат хто паступіў? – згортваючы нялюбую мне вайсковую тэму, спытаў я.

      – Ты, Эрнест, няправільна пытаеш, – уставіў свае тры срэбранікі фізік. – Пытай больш канкрэтна: «Цыпіна паступіла?».

      Гэтым разам ён рэальна ўшчыкнуў мяне і майму арганізму давялося выклікаць аварыйныя службы, якія б спешна адпампавалі тую барву, што вось-вось мусіла цалкам запоўніць мой твар. Зрэшты, хваляванні былі марнымі, бо на счарнелым і спатнелым твары ніякую чырвань ніхто ніколі не разгледзеў бы. Дый ніхто, па вялікім рахунку, і не імкнуўся.

      – Цыпіна? – з гагарынскай усмешачкай перапытаў Алесь і адразу ж адказаў. – Цыпіна паступіла. Ага. На матфак на бясплатнае. Пашэнціла, бо конкурс атэстатаў выцягнуў… – А ў атэстаце адзін толькі гісторыка-грамадазнаўчы цыкл балаў на трыццаць заважыў, – зноўку ўплішчыўся Майсюк


Скачать книгу