Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
кібернетычных байцоў» маем грымучую сумесь легендаў, іх фантастычных інтэрпрэтацыяў і элементарнага дадумвання. Няма сведчання пра адкрыццё канала? Тае бяды! Можна ж прыдумаць, прыцягнуўшы за вушы сведчанні з пабочнага кантэксту. Народныя казкі не раз упамінаюць чароўны рог дастатку. З рога ўсяго многа, толькі паспявай жадаць. Чым жа з’яўленне прадметаў з ніадкуль не нагадвае маніпуляванне кампутарнай сімуляцыяй?

      – Добра, дапусцім, што так яно і ёсць у іх свядомасці. Тады мяне цікавяць адказы на два пытанні. Першае – навошта хакерам сувязь з чорнымі археолагамі? Другое – як я пры сваёй камплекцыі магу прэтэндаваць на званне «прыгожага і статнага высакароднага звера інарожца»? Вы паглядзіце на маё пуза, я ж не аднарог, а хутчэй які-небудзь Жаўтун-Баўтун.

      – Што тычыцца першага пытання, дык скажу, што ва ўсе названыя мной хітраспляценні дадаецца яшчэ адзін нюансік – шлюз адкрыецца пры іншых умовах, але толькі на месцы старажытных капішчаў ці іншых рытуальных месцаў. Могілак, напрыклад. Чорныя капачы маюць масу падобнай інфармацыі, і ў такім разе вельмі проста будзе суаднесці штодзённы маршрут патэнцыйнага аднарога з прыдатнымі для адкрыцця канала пунктамі. Нават калі супадзенняў не знойдзецца, маршрут заўжды можна падкарэктаваць штучным чынам: падстроіць катастрофу, бойку ўчыніць, толькі б аднарог зрушыў са свайго шляху. Што да другога пытання, дык паверце мне, аднарог не павінен быць прыгожым і статным, як яго апісвалі сярэднявечныя аўтары. Галоўнае не знешні выгляд, а ўнутраная сутнасць. Сёй-той можа быць з выгляду мяккім і пухнатым, а ўсярэдзіне ж ён biomechanical artificial lifeform assembled for ceaseless harm and online nullification. І наадварот.

      – Ведаеце, у мяне няма ні каліва ўпэўненасці, што гэтыя адмарозкі маглі вылічыць маю ўнутраную сутнасць па змесце артыкула пра аднарогаў. Дый носьбітам сакральных ведаў я сябе назваць не магу. Усё гэта недарэчная памылка.

      Мой суразмоўца збіраўся запярэчыць, але раптоўна змоўк і знерухомеў, пазіраючы шырока расплюшчанымі вачыма ў бок адчыненага вакна. Я аўтаматычна павярнуў галаву і аслупянеў – у вакно заляцеў чорны шарападобны згустак, ад якога сыходзіла дастаткова добра чутнае траскатанне. «Шаравая маланка», – звышгукавым самалётам праляцела думка. Наступствы сустрэчаў з падобнымі феноменамі нашай рэчаіснасці маглі быць самымі плачлівымі. Калі б чорны згустак не лунаў усяго ў адным метры ад мяне, я б ускочыў і выбег на калідор. Але гранічная блізіня змушала нерухома сядзець і амаль не дыхаць у спадзеве на тое, што паводзіны шаравой маланкі не набудуць скрайняй агрэсіўнасці. Сяргей Аляксандравіч рабіў тое самае.

      Палунаўшы ля вакна, згустак паляцеў да настаўніцкага стала, дзе ляжалі сшыткі. Але там ён не забавіўся, а наадварот зрабіў рэзкі рух угору, нібы адскочыў ад пакінутага мной разгорнутым сшытка, які пах тытунём. Можна было падумаць, што чорны шар стукнецца ў столю, праб’е яе і працягне свае подзвігі ў кабінеце хіміі. Але я памыліўся. Згустак на некалькі імгненняў завіс трохі вышэй за дошку,


Скачать книгу