Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
там. Я ніколі не біўся з пяццю чалавекамі адразу. Мне чамусьці адразу згадаліся мае даўнія, яшчэ школьныя, заняткі кік-боксінгам, калі іншым разам даводзілася выходзіць на рынг, каб біцца з двума, максімум – з трыма праціўнікамі. Я амаль ніколі ў падобных баях не перамагаў, і мабыць таму вельмі хутка адправіў той кік-боксінг на сухі лес. На што я мог разлічваць, падыходзячы да пяцёркі маладых галодных ваўкоў, сказаць цяжка. Але варта мне было ступіць у святло ліхтара, як я адразу ж пачаў дзейнічаць.

      – А вось дзе ты прападаеш, галубачка, – закрычаў я на дзяўчыну і схапіў яе за руку. – Муж дома адзін сядзіць някормлены, нялюблены, а ты тут спакойненька з мужыкамі лясы точыш!

      Біцюкі застылі ў маўклівым асалапенні. Дзяўчына глядзела на мяне неўразумелымі вачыма і спрабавала вызваліць руку з маёй далоні. Яе супраціўленне пагражала сарваць распачаты мной спектакль.

      – Э, братан, чо за муйня? – звярнуўся да мяне адзін з пяцёркі. – Кандыбай на хутар матылькоў лавіць, пакуль у бубен не натаўклі.

      Я цудоўна разумеў сэнс яго словаў, але не зварухнуўся з месца, працягваючы звяртацца да дзяўчыны: – Ну, жоначка, у цябе і сябры. Вясёлыя рабяты.

      – Яны мне не сябры, я іх першы раз бачу, – прахныкала яна, перастаўшы ад мяне вырывацца.

      – Маць пройбу з кліннем! – ужыў я старажытную радзіміцкую лаянку і павярнуўся да біцюкоў. – Гэта ж што атрымліваецца? Мая дарагая салодкая жоначка стаіць і далікатнічае з нейкімі незнаёмцамі?

      Я ўвайшоў у стос і быў у той момант самым страшным, ляснутым на ўсю галаву мужам на абшарах Сярэдняе Еўропы. Зусім верагодна, што нават мае невылечныя смяшлівыя агеньчыкі ў вачах, тады ператварыліся ў языкі знішчальнага полымя, ад якога шарахнулася ўся пяцёрка, не здолеўшы стрываць майго позірку. Той, хто зусім нядаўна адпраўляў мяне лавіць матылькоў, бездапаможна развёў рукамі.

      – Слыш, мужык, давай ты са сваёй жонкай дома разбярэшся, – з пэўнай унутранай цяжкасцю загаварыў ён. – Толькі не ўпутвай нас з пацанамі ў етыя разборкі.

      Я не стаў нічога адказваць, і разам з дзяўчынай пайшоў прэч. Калі ганебны слуп застаўся далёка за нашымі плячыма, я адпусціў яе руку і ціха спытаў: – Усё добра?

      – Так, дзякуй, – адказала яна і вярнула руку мне ў далонь.

      Мы ішлі моўчкі. Я не пытаўся пра яе імя, а яна не дапытвалася пра маё. Ліхтары па-ранейшаму трымаліся на бязладдзі. Сабачы брэх з боку прыватных забудоўваў абуджаў асацыяцыі з далёкім дзяцінствам і японскай паэзіяй. Шлях вызначала мая спадарожніца. Я па-рыцарску скараўся яе волі, дарма што мяне хіліла ў сон і ў супрацьлеглы бок. Калі ж урэшце мы дабрылі да патрэбнага шматпавярховіка, дзяўчына зірнула мне ў вочы і нягучна спытала: «Застанешся?». Я адмоўна паматляў галавой. Яна пяшчотна пагладзіла мяне па шчацэ і расцалавала ў твар, наперад ведаючы, што па гэты бок люстэрка мы болей ніколі не ўбачымся.

      19

      Праспаўшы да самага абеду, усю астатнюю частку нядзелі я пакутаваў ад небывалага пахмелля і ўпартага жадання


Скачать книгу