Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
працёр вочы, не давяраючы ім. Настачка нікуды не знікала. Яна стаяла сярод іншага люду і вычэквала патрэбны ёй аўтобус-тралейбус. Я ж стаяў, як жалезны слуп у Шымайхалоры, чакаючы, пакуль дзяўчына заўважыць мяне. Але Цыпіна ўпарта адмаўлялася гэта рабіць. Урэшце яна села ў аўтобус таго самага маршруту, што пасаваў і мне.

      У паўпустым салоне, дзе занятымі былі толькі сядзячыя месцы, мы стаялі за два метры адно ад аднаго. Наста заўважыла мяне і пасля секунднага здранцвення кіўнула галавою на знак прывітання, злёгку ўсміхнуўшыся. І ўсё. Яна не тое, каб кінуцца да мяне, яна нават з месца зварухнуцца не спрамаглася. Ды сто дзесяць тысяч іншых маіх вучаніц, на якіх я мог гадамі сварыцца і ляпіць ім на кожным ўроку па дзвесце калоў і двоек ва ўсе клеткі, і то б падышлі да мяне! А Настасся Цыпіна, якую ўся школа называла любіміцай Баластоўскага, стаяла пасярод збяёданага «Ікаруса», і не жадала зрабіць нейкія два-тры-чатыры крокі, быццам мы былі зусім чужымі людзьмі.

      Зрэшты, каб не выглядаць у маіх вачах поўнай ідыёткай, яна ўсё ж наважылася са мной загаварыць.

      – Ну, як вашы справы? Як там дзеці? Лепш за нас? – задала яна стандартны набор пытанняў, застаючыся на сваім месцы.

      – Табе па пунктах расказаць ці ўперамешку? – прамовіў я з такой горыччу, што адчуў на языку і вуснах смак палыну.

      Наста, якая і перад тым усміхалася дужа млява, спахмурнела і, паціснуўшы плячыма, адвярнулася ад мяне ў бок вакна. Яна дастала з сумачкі мабільны тэлефон, утаропілася ў яго і доўга перабірала кнопкі. У думках я павіншаваў яе з набыткам і, не зважаючы на сваю сярдзітасць, з дзіцячай наіўнасцю стаў чакаць, што зараз Настачка дашле мне sms’ку, якой патлумачыць усё, што не здолела патлумачыць словамі. Наіўны рамантык! Тоўсты аднарог, які дзеля гэтай дзяўчыны цэлае лета цягаў штангу і качаў прэс! Іншы на маім месцы ўсё зразумеў бы яшчэ ў канцы вясны, я ж працягваў жывіць лядашчыя ілюзіі. Sms’ка не прыходзіла. Цыпіна працягвала вазёкацца з тэлефонам, ніводнага разу не азірнуўшыся на мяне. Аўтобус хутка імчаў у мае родныя акалоддзі. Мая роспач шпарка набліжалася да высокага жалезабетоннага слупа, на якім вісела вялікая шыльда з надпісам: «Сардэчна запрашаем у Апагей!».

      Калі аўтобусны робат абвясціў мой прыпынак, я яшчэ раз паглядзеў на Настассю. Тая, улавіўшы бакавым зрокам маю перадыслакацыю, павярнула галаву і, адстаронена ўсміхнуўшыся вачыма, развяла рукамі, нібы тым самым гаварыла: «Сэ ляві, Эрнест Скіргайлавіч». Не дачакаўшыся ад яе нават намёку на развітанне, я толькі кашлянуў і выскачыў з аўтобусных дзвярэй у абдоймы маёй роспачы. «Се лаве пекельной подобно», – утрапёна паўтараў я старабеларускую фразу, цудоўна ведаючы, што ў маім персанальным пекле пануе сцюжа.

      Дома я кідаўся ў чатырох сценах ад безвыходнасці, намагаючыся ўскараскацца на кожную з іх. Я браў раменную дысцыпліну караля Ўладзіслава дзеля стлумлення парываў цела. Я хапаў напаленыя абцугі гаўляйтара фон Каўніца, каб вырваць з сэрца аскепкі кахання. Старэча Сімэнс, прыкаваны


Скачать книгу