Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
мае вучаніцы. Сталь у галаве паступова астывала. Зразумець сэнс прапановы Алісы ў мяне не атрымлівалася. Мне бачыўся ў гэтым чарговы вотум даверу з яе боку. Мне падавалася, што яна такім чынам імкліва змяншае адлегласць між намі. Мне мярэсцілася, што я раблюся ёй неабыякавым. Мне хацелася хуценька бегчы дадому, каб падлучыцца да сеціва і ўвесці ў камандны радок браўзера запаветныя літары: aliska.tk.

      Дома, забыўшыся на дакоры халоднага чайніка і паўзабытай кілбасы «Кіндзюк класічны», я шпарка пабег да кампутара. Скінуўшы толькі куртку і чаравікі, я не даў сабе клопату пераапранацца ў хатняе, а прыняўся трываць няроўны бой dial-up мадэма з перагружанай тэлефоннай лініяй. Мадэм следам за маёй упартасцю набіраў належны нумар правайдара. Але набор разоў сорак скідваўся. Частыя тэлефонныя гудкі пасля гэтага нагадвалі злавесныя пахмылкі недружалюбных істот берберскай пустэльні.

      Урэшце мадэму ўдалося падканэкціцца. Наэлектрызаванымі пальцамі я націскаў належныя клавішы. Успатнелай далонню я моцна трымаў старую аптычную мышку, быццам баяўся, што тая зараз уцячэ. Галоўная старонка сайту загрузілася даволі хутка. Яна была высакародна беласнежнай. У цэнтры месцілася невялікая фатаграфія Алісы з распушчанымі валасамі, якія нядбала падалі на аголеныя плечы. Вочы дзяўчыны поўніліся выпрабавальным агнём. Вусны прамяніліся ледзь заўважнай усмешкай. Пад здымкам знаходзілася немудрагелістае меню сайта, якое складалася ўсяго з двух пунктаў: «Фота» і «Гасцёўня».

      Я навёў курсор на першы пункт меню і перайшоў па спасылцы ў фотагалерэю. Там мяне чакала такое самае снежнае поле, як і на галоўнай старонцы, толькі з бардовым надпісам-папярэджаннем: «Асцярожна – прыгажосць!» і акуратнымі каляровымі квадрацікамі-прэўюшкамі. Я стаў спрытна клікаць па прэўюшках, адчыняючы фатаграфіі ў поўных памерах. Большасць з іх была зроблена ў стылі «сфатаграфуй сябе сам».

      Аліса на здымках выглядала абсалютна рознай. Здавалася, што фатаграфіі падабраныя не проста так, а адмыслова, каб адлюстраваць розныя эмацыйныя станы і душэўны настрой. Радасць чаргавалася з сумам. Безразважнасць – з задуменнасцю. Какетлівасць – з наіўнасцю. Збянтэжанасць – з кплівасцю. Я глядзеў на ўсё гэта з неймаверна безгаловай захопленасцю, метадычна захоўваючы сабе на кампутар кожную сустрэтую ў галерэі выяву, нібы нёс дадому з Луўра ці Эрмітажа найвыдатнейшыя палотны сусветна вядомых жывапісцаў.

      На адным са здымкаў Аліса была адлюстраванай з паперкай у руках. На паперцы было намалявана сэрца, а пасярэдзіне стаяў надпіс. Разабраць яго я не здолеў, але падумаў, што там хлапечае імя. Я нават здагадваўся якое…

      Прыспеў час зайсці ў гасцёўню. У ёй таксама панавала бель, па якой былі раскіданыя літаркі колькіх дзясяткаў паведамленняў. Я ўзіраўся ў нікнэймы і з дзіцячай весялосцю разгадваў людзей, што маглі хавацца за імі. King Stakh рэкамендаваў дапоўніць галерэю больш разняволенымі фоткамі. AlonKa пыталася пра бадзёрасць духу. St.Sestra радавалася за малодшую сястрычку – прыгожую і разумную. Багуслаўская раіла змяніць вэб-дызайнера. А Cutting Diamond напісаў літаральна наступнае:


Скачать книгу