Ноч цмока. Валеры Гапееў

Ноч цмока - Валеры Гапееў


Скачать книгу
я пераехаў, калі зразумеў: больш не магу трываць у інтэрнацкім пакойчыку. Колькі сябе помню, мне заўсёды патрэбны быў такі свой куточак, дзе б я мог застацца зусім-зусім адзін. Студэнцкі інтэрнат стаў для мяне на час вучобы сапраўдным выпрабаваннем, і ратаваўся я ў горадзе: калі ўзнікала вострая, амаль фізічна адчувальная неабходнасць пабыць аднаму, пазбавіцца ад хоць чыёй увагі, я садзіўся ў любы тралейбус і, праехаўшы колькі прыпынкаў, выходзіў і блукаў. У вялікім горадзе ўсе адзінокія, калі толькі ты не ідзеш з некім па шматлюднай вуліцы. А ў нашым невялікім райцэнтры так не атрымліваецца: ужо месяцы праз тры са мной сталі вітацца на вуліцах людзі. Тут твой няспешны шпацыр можа быць перапынены ў любую хвіліну, а галоўнае, ты заўжды застаешся пад увагай, бо заўсёды знойдзецца нехта, хто паглядзіць табе ўслед са сваімі здагадкамі: бач, следчы пракуратуры задумаўся, пэўна, справу расследуе – мабыць, пра нядаўняе згвалтаванне. Могуць спыніць і спытаць з вельмі спачувальным выглядам: што, браце, задумаўся? Ды адпачываю, адпачываю я! Так іншы раз хочацца крыкнуць: «Адпачываю ад вас, ад вашых твараў, словаў, позіркаў…»

      У рабочым інтэрнаце я быў адзіны халасцяк на ўвесь доўгі і цёмны, як глыбокая труна, паверх. Можа, неяк прызвычаіўся б да дзіцячага плачу-смеху, страляніны і беганіны, да сямейных сварак і п’яных спеваў ці крыку штовечар, да кухонных звад… Але праз тыдзень мяне ўжо запрашалі то ў адзін пакой – рыбкі прывезлі, то ў другі – ад цешчы свежына. Мае катэгарычныя адмовы зусім не дапамагалі: раз на тыдзень у дзверы грукалі добра захмялелыя мужчыны і сілай цягнулі да сябе. Пазбавіцца іх дакучлівасці было немагчыма, але і злавацца на іх я не мог, бо бачыў – рабацягі-сямейнікі шчыра хацелі пачаставаць мяне нечым смачным, яны дружна лічылі сваім абавязкам разнастаіць мае вечары і стараліся «забяспечыць добрай бабай на ноч, галоўнае – акуратнай».

      У той час у мяне была жанчына, якую можна было б назваць пастаяннай. Мы пазнаёміліся, калі я заканчваў універсітэт, а ёй заставалася вучыцца два гады. Тады мы сустракаліся часта, а потым яна па размеркаванні патрапіла ў наш аблвыканкам, дзе заняла пасаду юрыста. Я прыязджаў да яе амаль штотыдзень, мы праводзілі разам дзень у горадзе і ноч на яе вузкім ложку ў пакойчыку інтэрната. І расставаліся. Дзіўна, але мы ні разу не павялі гаворку пра будучае сумеснае жыццё, быццам яно магло пачацца толькі тады, калі яна ці я абзавядземся сваім жытлом. Ці гаварылі мы пра будучыню ўвогуле – ужо і не помню. Я ўстрымліваўся прапаноўваць ёй нешта праз сваю сарамлівасць, ды і куды мне было прывесці маладую жонку – у той інтэрнацкі пакой? Ашчаджаў грошы, каб купіць сваё жытло. А потым з’явілася нейкая крыўда і рэўнасць: чаму яна не загаворвае пра магчымую сям’ю, пра дзяцей? У апошні год выхадныя ў яе часта атрымліваліся занятымі, мы сустракаліся і радзей, і без той жарсці, якой былі запоўненыя ранейшыя ночы.

      Сэкс стаўся амаль механічным заняткам, дзе ў яе былі свае абавязкі, у мяне – свае, пры іх выкананні мы абое атрымлівалі жаданае задавальненне – і ўсё заканчвалася. Апошнія разы мы амаль і не цалаваліся ў вусны, абыходзілася без доўгіх


Скачать книгу