Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
і цешыцца ў вечнасці? Не, гэта будзе здрадай і сама вялікай ганьбай. Я сабе гэтага ніколі не дарую. Лепш застануся з імі і буду рабіць усё, каб палепшыць іхнае жыццё. Прабачце і бывайце. Жадаю поспехаў.

      Дамоўца азірнуў равеснікаў, паважна кіўнуў галавой настаўніку і хутка выйшаў.

      Праз хвіліну за ім рушылі ўслед яшчэ некалькі смельчакоў.

      8

      Азіраючыся, яны падняліся па драбіне на гарышча, зачынілі дзверцы і прыселі каля франтона. Моўчкі дасталі пачак з запалкамі, сшытак, зірнулі адзін на аднаго.

      Бацькі ніколі не дазвалялі дзецям карыстацца жыранкамі, хавалі іх у недасяжным месце, у вузельчыку пад самай столлю, і заўсёды палохалі пажарам. Бэйбусы ўважліва слухалі, ніякіх пытанняў не задавалі і думалі, што не такія ўжо яны і дурні, каб не ўмець шоргнуць сярнічкай і нашкодзіць. Агонь заўжды можна патушыць, як гэта робяць пры аказіі дарослыя.

      На тое яны і разлічвалі, калі нарэшце знайшлі прыдатны момант, спасобіліся і выкралі з вузельчыка запалкі.

      Жаданне ўзрасло і зачаравала іх цалкам, як бытта адзінае на свеце.

      – Зробім вогнішча, як трэба.

      Захоплена замітусіліся, засаплі. Як толькі ўсё падрыхтавалі, яшчэ раз абмяняліся паглядамі і нарэшце падпалілі.

      Агеньчык успыхнуў і пачаў мігам расці. Хлопцы ўзрадаваліся, сталі падкідваць паперу, смецце.

      Дзьмухнуў скразняк – і полымя шуганула ўбок, захапіла рэшткі леташняга сена. Іскры паляцелі ўгору і кранулі саламяную страху, якая адразу загарэлася.

      Пракуднікі гэтага не чакалі, жвава ўскочылі і кінуліся тушыць, але агонь усё больш смялеў і прагна жарляў усё запар. Яны перапалохаліся, сцямілі, што не зладзяць з ім, і, не змаўляючыся, скокнулі з гары ўніз ды далі драпака.

      Быў спякотны летні дзень, і хата згарэла, як знічка.

      9

      У апошні час Альгерд больш хваліў, чым ушчуваў – гэта акрыляла, але Кастусь ведаў, што да патрэбнай дасканаласці яму яшчэ далёка.

      – А хто яе вымяраў? Каму гаварылі: досыць, ты ўжо дасканалы, хопіць развівацца? Ці ёсць такая дастатковасць альбо мяжа? – часам, настаўнік закідваў забаўнымі рытарычнымі пытаннямі – і гэта відавочна яму падабалася. – Ніколі такога не было і не будзе. Дасканаласць – Велічная і Патрабавальная Сіла. Яна не мае ні вымярэнняў і ні прыпынкаў, пачынаецца і заканчваецца БОГАМ, ахоплівае ўвесь Сусвет і выбірае стварэнні толькі па заслугах. Колькі напрацаваў – столькі і атрымлівай. Так што, Кастусь, не спыняйся, дзейнічай.

      Кастусь даўно ўцееў, што Рух – галоўная ўласціваьць Жыцця, і спакваля спасцігаў яго законы.

      Надзіва, сутыкнуўся з вялікімі аблуднасцямі.

      Так, людзі заўсёды лічылі, што ісці-імчаць фізічным целам, існуючай матэрыяльнасцю значна цяжэй, чым пачуццямі, думкамі, духам. У запраўднасці атрымалася наадварот. Ён упэўніўся ў гэтым, калі глыбей зазірнуў унутр сябе.

      Усё існае вынікае паводле Касмічнай Волі, развіваецца-вырастае ў канкрэтным, уласцівым для сябе асяроддзі. Для прадметаў і ўсяго, што ходзіць, плавае, лётае, гэта – нашая


Скачать книгу