Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
ад радасці ажно абняў малога: вось яна, разгадка забыўлівасці! Не набраўся каралеўскі драгун віна, а быў падступна апоены зеллем! А што паху язміну не ўчуў – дык у яго ж, мусіць, пасля для маскіроўкі цэлую бутэльку віна ўлілі, а зверху гарэліцы самай смярдзючай.

      Вось толькі як жа вярнуць цяпер успаміны?

      Аказалася, з дапамогай таго ж зелля клятага, у якое трэба дадаць тое-сёе… Рэцэпт дапамог знайсці Алесь у бацькавых нататках. Вось цяпер можна было далучыць Саламею Рэніч, дачку полацкага кнігара, якая з маленства дапамагала вучню свайго бацькі Баўтрамею ў змешванні пігментаў.

      Пані Саламея адразу перамянілася, ажыла, сінім вачам вярнуўся бляск… Каб здабыць рэдкія інгрэдыенты, давялося кланяцца пану Жыліберу.

      Праўда, той, калі зразумеў, што Вырвіч можа штось паганае пра дэ Варда з памагатымі ўспомніць, ажывіўся, даў усіх травак, грыбочкаў і нават уласнаручна выкапаў зялёны лысы кактус у аранжарэі.

      А вось каб падрыхтаваць зелле, уменняў Вырвіча і пані Саламеі не хапіла, звярнуліся да пляменніка дзядзькі Лейбы Давыда. Па хлапцы было відно, з кім у сваяцтве: можа не заўважыць, што аднакурснікі яму на капялюш які-небудзь саламяны жмут прычапілі, затое падручнікі ды даведнікі на памяць цытуе. Дзядзька Лейба такім і быў – мудры дзівак з Полацка. Тынктуру з пахам язміну – хоць язміну там зусім і не было – Давыд спрабаваў зрабіць цэлы тыдзень. Пранціш увесь змэнчыўся, як ваявода абложнага горада, які ўсё чакае саюзнае войска.

      І вось у той дзень, калі на пляцы Бялькур ткач разбіў нос надта паскуднаму судзейскаму, ва ўніверсітэце Манпелье пракудлівы студэнт выйграў у карты права адзінаасобна заляцацца да міленькай дачкі прафесара рыторыкі, а ў далёкай Рэчы Паспалітай баявыя канфедэраты Шымона Касакоўскага пад Бераставіцай перамаглі войска расейцаў, былы каралеўскі драгун Пранціш Вырвіч смела асушыў шклянку з каламутным напоем.

      І вось перад вачыма знаёмыя дзверы ў сутарэнні дома дэ Варда. Марудна расчыняюцца… Рыпяць… Пранціш падымае ліхтар і крочыць наперад, у цемру, у якой адчуваецца нешта жывое, злавеснае, мсцяцца хрыплыя подыхі…

      І сапраўды – жывое… Клеткі, як у звярынцы, а ў іх – людзі. І лепей бы яны былі мёртвымі. Голыя, звязаныя, прыкручаныя ланцугамі так, што не могуць варушыцца, з вачыма, што глядзяць у розныя бакі. А самае застрашлівае – з уздзетымі на паголеныя чарапы шлемамі з жалезных абручоў, з адтулінаў якіх тырчаць засаджаныя ў галовы бліскучыя іголкі… А вось знаёмая фізіяномія – гэта жанглёр з рынку, за хуткімі рухамі якога часцяком назіраў Пранціш, калі ішоў у госці да Лёдніка. Небарака яшчэ пры памяці, касавурыцца вокам, набрынялым крывёй, нешта сіпіць – а рукі па локці адцятыя, кульці заматаныя бінтамі – спрытныя, мабыць, занадта былі ў жанглёра рукі, небяспечныя для катаў…

      Пранціш сам бы прыплаціў, каб яму не вярталі памяць наконт пабачанага ў сутарэннях… Але доўга разглядацца не давялося, таму што – цяпер Вырвіч гэта ясна разумеў – далі шпегу добранька па галаве.

      Наступная пасля зацямнення


Скачать книгу