Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
тата таксама памёр, – журботна прамовіў Міхал. Бася зусім засмуцілася:

      – Дык ты сірата? Зусім адзін?

      – Ну, чаму адзін? У мяне ёсць карміцелька, мае людзі.

      – А даўно твае бацькі памерлі?

      – Маці – калі я зусім маленькі быў, а бацька – паўгода таму. Бася спачувальна ўздыхнула:

      – І як ты зараз жывеш?

      – Хаджу на службу да майго хроснага.

      – А хто твой хросны?

      – Яго Мосць пан князь Мікалай Радзівіл.

      Бася кінула на юнака падазроны позірк і спытала:

      – Каторы?

      Міхал уважліва паглядзеў на яе.

      – Чорны, – адказаў ён.

      – Брэшаш! – сказала Бася.

      – Брахаць не годна шляхцічу! – парыраваў Міхал.

      – Дык ты шляхціч?

      – Ну так. Вунь бачыш радавы герб? – Юнак паказаў на шчыт, які вісеў на сцяне.

      – Гэта той з палосачкамі? – спытала Бася, прыжмурваючыся, каб разгледзець герб у паўзмроку.

      Міхал закаціў вочы і асуджана ўздыхнуў.

      – Угу, – цярпліва прамычаў ён.

      – А якое ў цябе прозвішча?

      – Саколіч. А ў цябе?

      – А ў мяне Станкевіч.

      – О, дык ты з добрага роду! – усклікнуў Міхал.

      – Ну не ведаю. Думаю, што мы проста цёзкі па прозвішчы з тымі Станкевічамі. Дык кім ты служыш у князя Радзівіла?

      – Я харунжы[1] харугві[2] Яго Мосці. Калі бацька памёр, пан князь Мікалай узяў мяне служыць.

      – А што ты рабіў да гэтага?

      – Вучыўся.

      – Дзе? – Бася з цікаўнасцю глядзела на Міхала.

      – У Кракаўскім універсітэце.

      – Ого! – з захапленнем вымавіла дзяўчынка. – А на якім факультэце?

      – На філасофскім. Першы год я адвучыўся, нават ступень бакалаўра атрымаў, – пахваліўся юнак. – Ну, а гэты год не скончыў, бо бацька захварэў і адклікнуў мяне дадому. Зараз я б якраз трымаў іспыты. Слухай, а ты адкуль столькі ведаеш пра мой час? І пра пана князя, і пра ўніверсітэт?

      – Дык гісторыю ж у школе вывучаю! – сказала Бася.

      – А ў вас паненкі не дома вучацца? – здзівіўся Міхал.

      – Не, – пакруціла галавой дзяўчынка.

      – У асобных школах?

      – Чаму? У агульных. І дзяўчаты, і хлопцы. А потым і ва ўніверсітэт можна.

      – І паненкам таксама? – з сумневам у голасе спытаў юнак.

      – Ну зразумела! У нас адукацыя даступная для ўсіх. Дарэчы, гэта больш разумна, чым у вас, – павучальна заўважыла Бася.

      – Так, ты маеш рацыю. У вас лепш, – згадзіўся Міхал. – А што ты вывучаеш у школе?

      Сеўшы на свайго любага канька, Бася ва ўсіх падрабязнасцях стала распавядаць яму пра ўсе прадметы, якія яна вывучае.

      – Атрымліваецца, што ты зараз ведаеш значна больш, чым я, – крыху нахмурыўся юнак.

      – Затое я не ведаю і тысячнай часткі таго, што ведаеш ты ў сваім часе! – падбадзёрыла яго дзяўчынка.

      – Распавядзі мне яшчэ пра твой свет, – папрасіў Міхал. Дзяўчынка расказвала яму пра сучасныя краіны, апошнія падзеі, транспарт, тэхнічныя


Скачать книгу

<p>1</p>

Харунжы – сцяганосец у войску.

<p>2</p>

Харугва – баявы сцяг войска.