Захоп Беларусі марсіянамі. Алесь Аркуш

Захоп Беларусі марсіянамі - Алесь Аркуш


Скачать книгу
чы тае табе іх сыропным голасам рэклямнага роліка.

      «Я за аблокамі сачыў і кожнаму даваў найменьне», – згадаў Кроква паэтычныя радкі аднаго знаёмага паэта. Пасьміхнуўся. Устаў ад пісьмовага стала і вымкнуў кампутар.

* * *

      – А нацыянальная культура ня можа існаваць толькі ў фальклоры і літаратуры, яна павінна пранікнуць паўсюль – у сучасныя песьні, кіно, тэатар… – На дварэ ўжо была гадзіна ночы, а размова Дудара з Уладзікам, здавалася, ня мела канца. Абодва ляжалі ў сваіх ложках. У пакой трапляла сьвятло ад ліхтара, які месьціўся амаль насупроць іх вакна. Гэтае вакно крыху асьвятляла лапік тэрыторыі, у якім жылі хлопцы.

      На Карла Маркса Дудар пасяліўся разам са сваім рэдакцыйным калегам. Раней Уладзік жыў з маладым настаўнікам, які толькі пазалетась скончыў Менскі пэдтэхнікум, але таго перанакіравалі ў школу ў Валынцах і месца вы звалілася.

      Уладзік неяк даволі хутка перайшоў на беларускую мову, праўда, размаўляў на ёй толькі з Алесем і пераважна калі яны заставаліся сам-насам. Дудар гэта заўважаў, але палічыў, што сябра праходзіць пэрыяд адаптацыі і ня варта хлопца прысьпешваць.

      – Таму нас чакае вялікая праца, – тлумачыў сябру паэт. – Ведаю, што ўжо ствараецца першы беларускі фільм. Дарэчы, яго будуць рабіць паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвіна пас». Напэўна, чытаў? – Дудар узьняўся крыху з ложка і зірнуў на Ўладзю.

      – Ну канешне, чытаў. – Уладзік сказаў гэта нават з ноткамі пакрыўджанасьці, маўляў, як мог сябар западозрыць, што ён не чытаў «Сьвінапаса»? Каб пераканаць Алеся, хлопец пачаў пераказваць падзеі аповесьці: – Мне асабліва падабаецца, як Грышка ўцёк, калі яго везьлі ў дэфэнзіву…

      – А я, дарэчы, гэтую аповесьць чытаў яшчэ ў рукапісе, і нават тое-сёе там паправіў. – Дудар не даслухаў да канца пра Грышку: яму карцела пахваліцца перад сябрам. – А фільм будзе здымаць рэжысёр Юры Тарыч. Ён ужо прыяжджаў у Менск і сустракаўся з Чаротам.

      – Ух ты! – выгукнуў Уладзік у захапленьні. – А ты ведаеш, што Юры Тарыч паходзіць з Полацку? Ён тут нарадзіўся. Пра гэта летась пісала наша газэта.

      – Не, ня ведаў. Тарыча запрасілі працаваць у «Белдзяржкіно». Наша кінастудыя пакуль месьціцца ў Ленінградзе, але з часам абавязкова пераедзе ў Менск.

      – Дарэчы, менавіта Тарыч напісаў сцэнар фільму «Банда бацькі Кныша», разам яшчэ з кімсьці. Пра гэта таксама пісала наша газэта. Летась у верасьні фільм паказвалі ў Полацку. У кінатэатры не было чым дыхаць – столькі набілася людзей.

      – Я глядзеў гэты фільм у Менску… Але вось пра што падумаў… Тарыч нездарма нарадзіўся ў Полацку. Бо з Полацку паходзяць асноўныя беларускія асьветнікі – Францішак Скары на, Эўфрасіньня Полацкая, Сімяон Полацкі. Ты напэўна чуў пра Скарыну – менавіта ён надрукаваў першую беларускую кнігу. Першадрукар. Нешта ў гэтым Полацку ёсьць такое… Бо інакш як гэта патлумачыш? – Дудару нават падумалася, што і ён сюды трапіў невыпадкова, але палічыў гэтую думку задужа піжонскай і не агучыў яе сябру.

      – Толькі сёньня наўрад ці можна гэта заўважыць… – Уладзік іранічна хмыкнуў і


Скачать книгу