Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў

Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
рукапісы?

      Шэф бяспекі, перажоўваючы кавалак халоднай бараніны, паказаў вачыма на прынесеныя ім пульхныя валізкі.

      – Праблемаў з сябрам не ўзнікала?

      – Мы душэўна паразмаўлялі, і я выправіў яго да пісьменніка за пяць хвілінаў да таго, як тэлефанаваць пра вашае запрашэнне. Пісака, вядома, адразу насцярожыўся, і праз гадзіну сябар сеў у таксоўку з гэтым вось багажом. Адзінае, што там кодавыя замкі. З эстэтычных меркаванняў я вырашыў іх не чапаць. Можаце зрабіць дэфларацыю ўласнымі рукамі.

      – А што, нельга было спытаць код?

      – Мы не паспелі, – крыху занепакоіўся шэф бяспекі.

      – Што значыць не паспелі? – падазрона запытаўся кароль.

      – Працавалі ў цэйтноце, – унікліва сказаў уладальнік бародкі-эспаньёлкі і асцярожліва змяніў тэму. – Ваша вялікасць, істотная акалічнасць: пісьменнік не прызнаваў кампутара і пісаў простай шарыкавай асадкай.

      – Мне заўсёды падабаліся людзі кансерватыўнага складу, – заўважыў кароль. – Іх лепей разумееш. З імі меней клопату. Але ў свеце няма дасканаласці. Гэтыя людзі абцяжараныя сваімі старамоднымі ўяўленнямі. Таму клопату хапае. Якія варыянты развіцця сюжэта ты прапануеш?

      Шэф бяспекі вырваў з нататніка спісаны з абодвух бакоў аркуш. Кароль прабег яго вачыма і незадаволена зморшчыўся.

      – Ты ператаміўся. Першае абсалютна непрымальнае. І другое. І трэцяе. Папаўзуць чуткі. Пункт чатыры… Ты што, зусім з’ехаў з глузду? Сёння я чапляю табе на грудзі ордэн, а заўтра ты сам… Дарэчы, я падпісаў таемны ўказ. Насамрэч ордэн атрымаеш ты.

      Начальнік бяспекі з неўласцівым яму, здавалася б, спрытам спружыніста ўскочыў і па-вайсковаму выцягнуўся.

      Ордэн Белай Мышы па-ранейшаму ляжаў на ядвабнай падушачцы, пераліваючыся дыяментамі, якія ад пошугаў агню ў каміне набывалі густы крывавы колер. Кароль падняўся ўслед за познім госцем і прышпіліў яму ўзнагароду насупроць сэрца.

      – Ну а цяпер скажы, ты хочаш заўтра ўчыніць суіцыд?

      Манарх сеў і перагарнуў аркуш з прапановамі.

      – Ужо лепей… А што?.. Стары добры сродак, выпрабаваны на філосафе. Толькі не проста доўгатэрміновая камандзіроўка, а – творчая. Творчая доўгатэрміновая камандзіроўка. Берлін, Рым, Парыж… Што там яшчэ?.. У паведамленні для прэсы абавязкова падкрэсліць: за кошт дзяржавы. І гэта – святая праўда.

      – Калі будзем выпраўляць, ваша вялікасць? Адказ у караля ўжо быў гатовы:

      – Мяркую, аптымальны час – сённяшняя ноч. – Манарх глянуў на старадаўні насценны гадзіннік з двума амурамі. – Скажам, а першай. Аформіш ад’езд уласнаручна.

      – Жанчына?

      – Каб яму не было сумна…

      – А вы дазволіце?..

      – Ах ты, стары грахаводнік!

      – Ваша вялікасць, хіба не вы любіце паўтараць, што грахі – гэта ўчынкі, якія прыемна ўспамінаць?

      – Яна ж будзе яшчэ цёпленькая ад ягоных абдымкаў…

      – У гэтым ёсць свой шарм. За адным разам пакажам пісьменніку цікавае кіно. Так бы мовіць, на дарожку…

      Апошнія словы каралю


Скачать книгу