Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька

Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька


Скачать книгу
вас могуць здзіўляць. Таму зробім так: паешце, затым правяду ў ваш пакой. Адпачнеце, а заўтра сустрэнецеся з доктарам Штомпкам і ён вам усё растлумачыць ды распавядзе пра тое, чым вы тут будзеце займацца. Згодны?

      – Так, добра, вялікі дзякуй.

      – Прашу прабачэння, што не прадставіўся. Я намеснік дырэктара клінікі, Базалья Франка.

      – Прыемна пазнаёміцца. Калі шчыра, нават сумняваўся, ці варта сюды ехаць, бо мне нічога канкрэтна не патлумачылі.

      – Разумею вас, але ёсць некаторыя прычыны, па якіх пэўная інфармацыя пра гэту клініку не можа распаўсюджвацца. Заўтра вы зразумееце, з чым гэта звязана.

      Госць накінуўся на ежу, быццам ужо месяц нічога не еў. Час ад часу ён паглядаў на Базалья, аднак ніводнага пытання не задаў. Такая тактоўнасць спадабалася Базалья. Магчыма, хаця б для выгляду, варта было яшчэ штосьці спытаць, праявіць увагу да новага чалавека, але ўсё, што трэба было ведаць, ён прачытаў з біяграфіі маладога чалавека, дасланай на разгляд Штомпку. Большае яго не цікавіла. Не хацелася найграна ўсміхацца, абменьвацца пустымі фразамі, размаўляць, каб пазбегнуць няёмкага маўчання. Усё гэта было цяжка для Базалья. Ён моўчкі курыў і чакаў, калі можна будзе праводзіць суседа па століку і прыгатаваць сабе новую порцыю.

      Не паспеў той пакласці відэлец і нож, як Базалья прапанаваў правесці яго да пакоя. Малады чалавек плёўся за ім, разглядаючы з раскрытым ротам інтэр’ер клінікі. Ён так круціў галавой у розныя бакі, задзіраў уверх, апускаў вочы да самага долу, што некалькі разоў удараўся аб дзвярныя вушакі. Падняўшыся на другі паверх, Базалья правёў яго да канца калідора, адчыніў дзверы і аддаў ключ прама ў рукі. Сціплы пакой, у параўнанні са строем парадных памяшканняў клінікі, мусіць, трохі засмуціў хлопца. Андрэй зайшоў у сваю новую спальню, а Базалья спусціўся ўніз, каб зноў прыгатаваць сабе паесці і папаліць перад сном.

* * *

      Некалькі разоў Андрэй парываўся падняцца, але ў ложку было цёпла і ўтульна. Да таго ж, на вуліцы яшчэ цёмна, а ў галаве ўсё мільгалі сны. Калі пачуўся нейкі гук і ён усё ж расплюшчыў вочы, то зразумеў, што ў дзверы грукаюць, і досыць працяглы час. Ён крыкнуў: «Я зараз, секунду» – і як мага хутчэй саскочыў з ложка, нацягнуўшы на сябе штаны. Пракруціў ключ ды ўбачыў, што за дзвярыма стаіць Базалья Франка. Цяпер ён быў толькі ў кашулі і шэрых штанах, але выглядаў гэтак жа выдатна, як і ўчора.

      – Добры дзень, Андрэй!

      – Добрай раніцы.

      – Не хацеў вас будзіць, разумею, што ўчора вельмі стаміліся, але ўжо дванаццаць. Можа, хочаце паснедаць, а затым я завяду вас да доктара Штомпка. Якраз праз паўтары гадзіны ён мусіць вызваліцца.

      Было вельмі няёмка перад Франка. Мінулай ночы ён праявіў нязграбнасць і ледзь не паваліўся, а раніцай маглі падумаць, што ён лайдак, які досыць шмат спіць. Таму Андрэй вырашыў, што варта паводзіць сябе больш сабрана, каб пра яго не склалася негатыўнае ўражанне.

      – Прабачце, проста я забыўся ўчора завесці будзільнік. Таму наадварот, вялікі дзякуй, што разбудзілі. Праз некалькі хвілін


Скачать книгу