Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
беднасць беларускага краю. Чыста палітычнаю крамолаю магло стаць прызнанне таго, што ў дафеадальным 7 ст. жыхары Беларусі ўжывалі ківі, тады, як грамадзяне слаўнай БССР не маглі пабачыць у свабодным продажы хаця б апельсінаў ці бананаў. Нават класавы падыход не даваў камуністам помачы. Нельга было прыпісаць ужыванне ківі адно вышэйшым пластам зарубінецка-банцараўскага грамадства, бо давялося б карэктаваць усю савецкую гістарычную навуку аб тых часах.

      Галоўным апірышчам гістпартаўскіх поглядаў пра той перыяд было паведамленне Пракопа Кесарыйскага (IV ст.), з якога вынікала, што тагачасныя славяне (балта-славяне?) не кіраваліся адным чалавекам, але спакон вякоў трывалі ў народапраўстве. Гэта, аднак, не перашкодзіла “кампетэнтным органам” адчыкрыжыць у таго ж Пракопа надта важкі момант (аднаўляем у квадратных дужках): “Яны (нашы прашчуры – С.Б.) ушаноўваюць і рэкі, і німфаў, і ўсялякіх дэманаў, прыносяць ім усім ахвяры і з дапамогаю гэных ахвяраў варожаць, [а самі ж вараць сабе сочыва з ківі і ядуць проста з гаршчкоў]”. У поўным “Стратэгіконе” Псэўдамаўрыкія (VІ ст.) чытаем пра славян “верхняга Барысфена”, то бок Дняпра: “У іх мноства размаітай жывёлы і зерня, якое складаецца ў скірды, а злашча проса і полба. Ядуць, бывае, і ківі. Адкуль бяруць – розуму не дабяру”.

      Магчыма, ківі было складнікам нейкай язычніцкай стравы, а назва самае ягады табуявалася, назапашвала розныя псеўданімы, як гэта было з паганскімі багамі. Ёсць падставы меркаваць, што памянёнае сочыва з ківі не было простым джэмам ці канфіцюрам, а своеасабліва згатаванай п’янкой масай, на аснове якой гатаваліся рознага кшталту напоі. Якраз адсюль паходзіць троху састарэлае, прынамсі ў літаратурнай беларускай мове, слова “ківацца”, то бок хістацца, сёрбнуўшы лішку незвычайнага морсу. Пацверджанне таму знаходзім у архаічным беларускім фальклоры. Так у часе эратычнай зімовай гульні “Жаніцьба Цярэшкі” спявалася такая “наруглівая” прыпеўка:

      Ай, бяда, мая бяда,

      Далі мне п’янога дзяда.

      Ідзець, дак ківаецца,

      Мо’а ў ківі знаецца.

      Цяжкасці з выясненнем краіны-экспарцёра ківі ў Беларусь тлумачацца тым, што ніякага экспарту не было. Ківі вырошчваліся тут, напрыклад, у полацкіх падзямеллях. Самыя нетры зямлі крыўскай давалі той неацэнны скарб. Нельга скідваць з рахункаў імавернасць таго, што крывічы са сваімі супольнікамі заснавалі горад Кіеў, як эксперыментальную базу па вырошчванню ківі. І толькі ў пазнейшыя часы гэтай базаю авалодалі паляне, а за імі і варагі, якія слаба зналіся ў ківіводстве і амаль дашчэнту занядбалі гэтую галіну сельскай гаспадаркі. Але яшчэ доўга памяць пра даўнейшыя кіеўскія часы жыла ў народзе, бо і сёння на ўсходзе Беларусі можна пачуць прымаўку: “Язык да ківі дапытае”.

      Палачане, памятаючы пра свае колішнія садочкі ў Кіеве, вялі з “маткай гарадоў рускіх” зацятае змаганне. Варажскай дынастыі, якая ў “стольном градзе” атайбавалася, надта ж карцела паспытаць небывалай у Скандынавіі ягады. “На седьмом веце Трояни връже Всеслав жребий о девицю себе любу… и скочи к грядам киви и дотчеся


Скачать книгу