Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
параўнаньняў, мастацкіх апісаньняў, але ў наш час гэта часта лічыцца плюсам, прыкметай мадэрновасьці ці чагосьці такога кшталту, калі тэкст ёсьць інфармацыяй, ня болей. Які час, такая і мова. Кніга складаецца з трох твораў, кожны твор перакульвае зьмест папярэдняга, як бы перакрэслівае некаторыя падзеі, зьмяняе іх сэнс і зьмест. Жорсткі стыль, шмат гвалту, сэксу, злосьці чалавечай, вельмі мала любові, але менавіта чалавечнасьць у гэтай кнізе вымалявана найбольш яскрава, у кантэксьце вайны, таталітарызму, усеагульнай недаверлівасьці й зласьлівасьці. Дзеці выдумляюць сабе жыцьці, яны проста выжываюць, у адрозьненьне ад падобных герояў у таго ж Коба Абэ, Макса Фрыша альбо Ўільяма Голдынга… І яшчэ мне, хм, падабаецца, што тут не да канца зразумела, што да чаго з гэтымі блізьнятамі… а пэрсанажы якія ў рамане(!): бабуля, Заечая Губа, кюрэ, Лукас, Клаўс, Маціяс… Калі праглядзець зрэз апошніх раманаў пра “дзяцей”, можна ўбачыць, што героі становяцца больш гострымі, не такімі гладкімі, як каменьчыкі, якія кінуў – і яны запляскалі жабкамі па паверхні тэкста, весела, бесклапотна… Мы можам бачыць, што дзеці робяцца складанымі, злымі, шалёнымі, і нашая сучаснасьць да канца яшчэ не спарадзіла таго апошняга, галоўнага літаратурнага дзіцёнка, які, стаўшы правадыром усёй гэтай недарослай зграі жудасных стварэньняў, павядзе іх вайною на нашых будучых дзяцей і зьнішчыць іх. Як бы мы ні імкнуліся забараняць гэтыя кнігі, кляйміць іх “чорнымі сьпісамі”, для нас, як вядома: “Рукапісы не гараць!”, спадарства. Амэн.
Ян. Усе, хто чытаў кнігу, зразумеюць мяне, што напісаць альбо патлумачыць, выказаць нешта пасьля яе прачытаньня досыць складана. Ты як быццам апынаесься ў вакууме. Складана апісаць свае адчуваньні. Я зразумеў, што сьмерць у кнізе набывае зусім іншы кантэкст, яна пададзеная як выратаваньне, і мне гэта даспадобы… У кнізе няма месца слабасьцям. Канец кнігі сьцвярджае ісьціну пра тое, што калі ты застаесься адзін, то ты прайграў у гэтым жыцьці. Амэн. І так, пасьля гэтага раману я доўгі час баяўся пісаць сваю прозу, бо баяўся сутыкнуцца з тым недарослым пісьмом, з сорамам.
Вітаўт. Ня ведаю, мяне прасьцей было б прымусіць паесьці гаўна, чым дазволіць апынуцца ў гэтых жудасных вычварэнскіх падзеях між нейкімі дзецьмі. Я не дачытаў, але стараўся, вельмі, паверце! Гэтая жорсткасьць, ваенны цынізм, брудныя людзі і такія ж словы, гутаркі, падзеі, учынкі… Я скочваўся да шызафрэніі… Было адчуваньне, быццам бы з кожнай старонкаю мяне па патыліцы білі нейкім ваенным рэменем… Немагчыма было чытаць гісторыі, у якіх прысутнічала Заечая губа! Я прайшоў свайго кшталту літаратурную лябатамію…
Вераніка. Я не чытала гэтую кнігу, і мне гэта неяк фіялетава!
Вітаўт. А цябе ніхто не пытаў!
Вечар падыходзіў да свайго дзівоснага мэдыюму, ежа была ўжо не цікавая, гутаркі ліліся хутка, спрэчкі ня надта выходзілі, сёньня Гэня й Ян былі на дзіва лагодныя і спакойныя, і ўсе ведалі, што калі так, то ніхто асабліва спрачацца ня будзе. Усе ведалі, што калі ёсьць пэўная