Анамалія (зборнік). Алесь Бычкоўскі

Анамалія (зборнік) - Алесь Бычкоўскі


Скачать книгу
не погляды выказваю. Я звяртаю ўвагу на рэальны стан рэчаў.

      Кройц устаў, наблізіўся да вакна, заклаўшы рукі за спіну.

      – Паверце мне, шаноўны гер Лутцэ, гэта самая непрыветная зямля, якую я бачыў за ўсё жыццё. Тут не Еўропа, акрамя партызанаў і сакрэту баявога духу тутэйшых насельнікаў, ніякіх іншых сусветных таямніц тут не існуе і не было спрадвеку!

      – Супакойцеся, Кройц, – адказаў Лутцэ. – Разумею ваша абурэнне. Усе чакалі паспяховага бліцкрыгу, але ж хто ў Рэйху мог уявіць, наколькі мужнымі і гераічнымі салдатамі акажуцца рускія? Я ўпэўнены, перамога будзе за намі, мы яшчэ возьмем рэванш. Але ж гэтыя размовы – палітыка. Пакінем яе палітыкам, а мы людзі ваенныя, вернемся да нашай справы. Мая вам карысная парада, Кройц: калі не хочаце трапіць у гестапа, часцей маўчыце.

      Отто Кройц вярнуўся і сеў у крэсла.

      – Давайце хутчэй скончым размову наконт таямніц “Анэнэрбэ”, – прапанаваў ён, зірнуўшы на гадзіннік і стомлена пазяхнуў. – Я вас падману, калі стану запэўніваць, што мне цікава мэта візіту доктара Зільге.

      – Няхай гер доктар сам распавядзе, – прапанаваў

      Лутцэ, звяртаючыся да навукоўца. Зільге пракашляўся і ўключыўся ў размову.

      – Мяне цікавяць паветраныя з’явы, нестандартныя праяўленні прыроды ў гэтым краі.

      – Што маецца на ўвазе?

      – Незвычайныя туманы, якія вы прыгадвалі ў рапартах.

      – Туманы як туманы, – паціснуў плячамі Кройц. – Мясціны балоцістыя, зашмат тваністыя. Увогуле, туманы тут амаль заўсёды.

      – Туман, цікаўны мне, мае іншую прыроду, – запэўніў Зільге. – Скажыце, гер Кройц, на ваша меркаванне, чаму знік без вестак атрад элітных байцоў СС?

      – Маю толькі адзінае тлумачэнне – партызаны, – адказаў суразмоўца. – Канечне, назад з іх ніхто не вярнуўся, але я выслаў узмоцнены танкамі карны атрад. Мы спалілі тую вёску, дзе зніклі салдаты. Зараз там адно папялішча. І хачу адзначыць, тактыкі спалення мы прытрымліваемся заўжды. За кожнага нямецкага воіна мы знішчаем дзесяць чалавек ворага, як мінімум.

      – Я папярэдне сабраў інфармацыю і атрымаў цікавыя вынікі. Калі злучыць рыскамі на карце ўсе месцы ўзнікнення туманаў, складаецца ўражанне, яны нейкім чынам наўмысна гуртуюцца вакол вёскі Трыполле. Дакладней, не ў самой вёсцы, а ў кіламетры побач. Нідзе больш не назіраецца настолькі дзівосных з’яваў.

      – Прабачце, доктар, – перабіў Лутцэ. – Размова выпадкова не пра мажлівае сакрэтнае ўзбраенне рускіх?

      – Ніколі. Наўрад ці мы маем справу з новай сакрэтнай зброяй Саветаў. Па-першае, да іх яшчэ далёка, па-другое, падобнае назіралася б не толькі вакол Трыполля. Поўна іншых населеных пунктаў.

      – Як, па-вашаму, магла б дзейнічаць новая зброя? – спытаў Кройц.

      – Не ведаю. Але факт: нямецкія салдаты баяцца гэтага туману. Як сведчылі многія з іх, калі ступіць у туман, чуюцца розныя незвычайныя гукі, гадзіннікі ідуць па-рознаму. З часам увогуле невядома што робіцца. Здаецца, пабудзеш у тумане пяць хвілін, калі вяртаешся – аказваецца, мінула тры-чатыры


Скачать книгу