Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
ён белы?»

      «Так».

      Яны ішлі па доўгай, амаль прамой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Трупы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантацыях, а цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляльны комплекс.

      Слядак уважліва разглядаў жылыя блочныя каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўлянымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цёмнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволеныя ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай рабілі непрыстойныя жэсты.

      «Нам не вельмі радыя», – пахмурна заўважыў Слядак.

      «Да мяне яны прывыклі, а вы – белы, чужынец».

      Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты. «Вось, – заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, – праз год—два яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для іх перспектыва». Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна – на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.

      Першае забойства, а не няшчасны выпадак, як спачатку наўмысна яго класіфікавалі ва Упраўленні, адбылося каля двух тыдняў назад. Забіты – старэйшына шматлікай мясцовай цёмнаскурай групоўкі Іларыён – быў даволі багатым чалавекам і меў уплывовых сваякоў у Мегаполісе, якія адразу пачалі патрабаваць вышуку. Старэйшына, а паводле іх звычаяў купацца ў вадзе было забаронена, вырашыў паплаваць па возеры ў спецыяльна прыстасаванай для яго надзіманай гумавай камерылодцы без суправаджэння целаахоўніка. Камеру к вечару знайшлі, але пустую. Ларыён, як тут яго звалі, знік. Слядак ведаў, што дыягностыка смерці ад утаплення часта бывае цяжкай, толькі комплекс прыкмет і выкарыстанне лабараторных метадаў даследавання дазваляюць правільна ўстанаўліваць прычыну. Тым не менш пасля таго, як труп з утварэннем гніласных газаў усплыў – а тады, як і цяпер, было вельмі спякотна, – прыбылы судмедэксперт, якога за вялікія грошы, агледзеў яго, узяў на пробу для аналізу літр вады з вадаёма і зрабіў заключэнне. Слядак памятаў некаторыя самыя істотныя яго часткі. Паколькі нябожчык пры жыцці не пакутаваў ад ішэміі ці гіпертаніі, раптоўнасць смерці ад інфаркту ці інсульту амаль выключалася. Тып утаплення быў нехарактэрны. Пры сапраўдным утапленні ўзнікае тыповая асфіксія: спачатку рэфлекторная затрымка дыхання, якая працягваецца да хвіліны, потым вада трапляе ў лёгкія. Настае стойкае спыненне ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, а праз пяць—дзесяць хвілін і спыненне сэрца. Тут жа быў іншы выпадак.

      Нябожчыку быццам не было нагоды скакаць у ваду з камеры – плаваць ён не ўмеў. А вось на яго чэрапе былі выяўленыя яўныя механічныя пашкоджанні касцей, да таго ж адно вока было выбіта. Пашкоджанні былі, як адзначыў медэксперт, прыжыццёвага характару, гэта значыць атрыманыя


Скачать книгу