Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
вось яшчэ што, – нібы ўспомніў Шэрыф. – Мне далажылі, што вы сплавалі на востраў». «Хто гэта далажыў?»
«А вы ўгадайце».
«Штучнік? – выказаў здагадку Слядак. – Ну і зух!»
«Дык раскажыце, што там на востраве?» – замест адказу спытаў Шэрыф.
«Пуста. Балота. Твань».
«I ніякіх там, скажам так, адхіленняў?»
«Што вы маеце на ўвазе?»
«Ну, якая-небудзь кінутая лодка, у людзей яны часам сталі прападаць, мне скардзяцца».
«Пашліце Штучніка. Ён разбярэцца».
«Вы быццам сёння едзеце?» – не падтрымаўшы жарт, удакладніў Шэрыф.
«Так. Я прыйшоў развітацца».
«У вас на твары шрам і на галаве кроў».
«Я пабіўся, калі хадзіў да Зары».
«Што ж, удачы вам».
«Узаемна».
Яны паціснулі адзін аднаму рукі, і Слядак пайшоў. Ён не любіў доўга развітвацца.
Крэз чакаў яго, па звычцы седзячы на калодзе. Ён ужо глынуў з бутэлькі, якая стаяла побач. Нібы ўпершыню Слядак убачыў яго лядашчасць і што ён ужо амаль зусім стары: зморшчыны, набухлыя мяшкі пад вачыма, друзлая скура – усе прыкметы распаду арганізма.
«Не хацеў вас раней трывожыць пытаннямі, – сказаў стары, – а калі зазірнуў у краму, то вы ўжо раптам сышлі».
«Я хадзіў развітацца з Шэрыфам, – патлумачыў Слядак. – Праз паўгадзіны мне трэба на станцыю, інакш я спазнюся на цягнік».
Стары ўзняўся з калоды.
«Калі вы не супраць, я дапамагу вам сабрацца». «Я сам, – сказаў Слядак. Ён выцягнуў з кішэні кашалёк і даў таму грошай. – Вось, вазьміце».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.