Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
плыць па вадзе. Ногі яго часам загразалі ў твань па пахвіну, з бруднай жыжкі выскоквалі смярдзючыя пухіры і лопаліся сярод тысяч дробных вадзяных істот, якія, пэўна, адчувалі сябе тут з камфортам.

      Урэшце ён з палёгкай дасягнуў вады. Рана на перадплеччы была яшчэ адкрытая, але ўжо не кроватачыла. Ён глыбей удыхнуў паветра, спыніўся на кароткае імгненне і пайшоў у глыбіню, а потым паплыў, вызначыўшы напрамак.

      Хвілін праз пятнаццаць ён лёг на спіну, каб адпачыць. Сонца стаяла амаль у зеніце, і яго бязлітасныя промні сляпілі вочы. Вада прыемна халадзіла цела і вяртала бадзёрасць.

      Цень імкліва прамільгнуў перад яго вачыма. «Адкуль яму ўзяцца?» – падумаў ён. Сонца паліла твар, на небе не было ні адзінай хмаркі. Ён прыўзняў галаву, каб агледзецца, і ў гэты момант пачуў характерны посвіст, які ён ужо чуў раней, калі далёка заплыў на возеры, і ў той жа момант рэзкі крык і ўдар па галаве нібы нечым вострым. Ад нечаканасці ён перакуліўся і глынуў вады. Страх міжволі працяў яго. Посвіст над галавой паўтарыўся, і ён уяўна пачуў смех. Смех? У тое ж імгненне адчувальны ўдар у патыліцу збіў яму дыханне і зноў прымусіў глынуць вады. «Што гэта і наколькі небяспечна? – пранеслася ў яго галаве. – Неабходна ўбачыць тую небяспеку, каб ведаць, як ад яе ўберагчыся».

      Ён сабраў сілы і рэзка выскачыў з вады амаль па пояс.

      Птушкі! Дзве вялізныя птушкі рабілі разварот і, нібы знішчальнікі, пачыналі пікіраваць на яго. Чайкі! Ён успомніў радок з Сеціва, дзе гаварылася пра гэтых птушак і пра небяспеку сустрэчы з імі ў вадзе. «Толькі без панікі», – падумаў ён. Усё залежыць цяпер ад таго, які спосаб абароны ён знойдзе. Але які? Павярнуцца да іх тварам і паспрабаваць схапіць рукамі? Дык без дапамогі рук ён пойдзе на дно. Ці яму выдзяўбуць вочы. Плыць хутчэй? Але ў яго засталося не так ужо і шмат сіл, каб імчаць, як спрынтэр. Да таго ж чайкі ўсё роўна будуць у такой гонцы спрытнейшыя.

      Ён зноў атрымаў адчувальны ўдар, на гэты раз крылом. За ім павінен быць і другі, бо птушак дзве, мільганула ў яго галаве. Ён захапіў у лёгкія паветра і нырнуў. Над галавой па вадзе адчувальна ляснула, і ён зразумеў, што птушка прамахнулася. Але ж як доўга ён здолее так плыць, а чайкі – пудлаваць? Максімум хвіліну, нягледзячы на тое, што ён лічыўся калісьці выдатным плыўцом. А такі рваны рытм для плыўца згубны, бо можа хутка знясіліць яго. Да таго ж пасля ранення і аперацыі сілы ў яго ўжо далёка не тыя, што ў маладосці.

      Ён выдыхнуў паветра ў ваду і вынырнуў на паверхню, зноў перайшоўшы на вольны стыль. Ногі яго звыкла запрацавалі, ствараючы руху моц. Бераг. Як хутка павінен быць бераг?

      Ён павінен спяшацца, бо птушкі, а такіх вялікіх ён ніколі ў сваім жыцці не бачыў, чымсьці вельмі ўзвар'яваныя і поўныя лютасці.

      Зноў удар па галаве. Ён не паспеў нырнуць, як яму апякло шчаку – пэўна, тая чайка, што заходзіла на яго пасля першай, пусціла ў ход кіпцюры. Ён зноў даў нырца. Праз хвіліну вынырнуўшы, ён паплыў так, каб вада больш не трапляла ўвушы і ён мог пачуць набліжэнне небяспечных істот. Гэтая тактыка прынесла яму нейкую надзею: як толькі ён чуў над галавой свіст крылаў, то адразу набіраў як мага больш паветра і пагружаўся ў ваду з галавой.

      Бераг ужо быў побач – ён адчуваў гэта, а каліна


Скачать книгу