Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
ха-ха. Можа, і за каго – падкажаш?

      – Табе вырашаць.

      – Мне днямі адзін наш румын прапанаваў нешта накшталт таго.

      – Віця Ганабец? Гэты – што з Малдавіі? – здагадаўся Ігнат Мазур. – Вось здзівіла. А што ты?

      – Патлумачыла папулярна, што мне патрэбны самастойны, забяспечаны матэрыяльна мужчына, а не бедны студэнт. Хіба што пакахаю якога. Але гэта так, антрэ ну. Вельмі ты здагадлівы пра Ганабца і іншае – такія заўжды небяспечныя. І потым, Маракова на цябе вока закінула. Дый выкладчыцы Ліцвінавай ты спадабаўся. Я бачыла. А ўвогуле, сумна жыць на свеце, Ігнат.

      Упершыню дзяўчына назвала яго проста па імені. Цёплая хваля прыязнасці ахапіла яго, і студэнт Ігнат Мазур падумаў раптам, што адчуў бы сябе шчаслівым, каб проста зараз прылегчы побач з ёй на гэтым ложку і пакласці далонь ёй на аголеную грудзь.

      – Толькі ж пачынаеш жыць, Святлана.

      – У тым-та і справа.

      Дзяўчына запаліла новую цыгарэту, сказала рашуча:

      – Хачу цяпер адна пабыць. А то зараз прыйдуць дзяўчаты. Цябе пабачаць, маладога, гожага. Мараковай данясуць, ха-ха.

      Студэнт Ігнат Мазур узняўся з зэдліка, адчыніў акно, пайшоў да дзвярэй.

      – Зачыніш сама. А то напалілі. Кідала б гэтую звычку.

      – Пляваць. Хоць дзякуй за клопат.

* * *

      У адзін з вечароў да яго ў інтэрнат прыйшла Аня Балтас. Стройная, у плісаванай спадніцы, адкрытай кашулі, валасы колеру саломы гожа абрамлялі яе мілавідны загарэлы твар. Адно плячо, левае, крыху ўзнята, што, як ён ведаў, было ў яе прыкметай хвалявання.

      У пакойчыку студэнт Ігнат Мазур быў не адзін. Ляжаў на засланым ложку з падручнікам па палітэканоміі глухаваты аднакурснік Міхась Байкоў, а за сталом лістаў нейкія паперы і адначасова вячэраў рухавы і заўжды вясёлы кавэзэшнік Дзяніс Маркін – з невялікай галавой мікрацэфала і пастаянна расцягнутым ва ўсмешцы ротам.

      – Можна да вас? – насцярожана спытала з парога Аня Балтас і дадала:

      – Прывет, Ігнат. Я да цябе.

      – Канешне, заходзь! – шчыра абрадаваўся Ігнат Мазур. – Прысядзь во на мой ложак, а я зараз збяруся. Хоць – пачакай. Ты, Дзяніс, схадзіў бы павучыў навуку ў «чырвоным» пакоі, а з Байковым я зараз улагоджу, – звярнуўся ён да Маркіна.

      – Пайду на гадзіну, не больш, – ахвотна згадзіўся Маркін.

      – Ды толькі яго, – кіўнуў на Байкова, – паспрабуй угаварыць. Для пейзана паляжаць без справы – асалода.

      – Міхась! – не марудзячы пасунуўся да аднакурсніка студэнт Ігнат Мазур. – Ты б пайшоў прагуляўся. Бачыш, да мяне госці.

      – Га? – з ідыёцкім выглядам спытаў той, касавурачы вокам на дзяўчыну.

      Аня Балтас усміхнулася, села на ложак.

      – Дзякуй, што не выгналі. Не турбуйцеся, хлопцы, я на хвіліну. Пайшлі, Ігнат, у кавярні пасядзім. Тут побач. Я ўбачыла, ёсць такая. Не супраць?

      Паўза.

      – Слушна кажаш, – згадзіўся ўрэшце Ігнат Мазур. – Калі там ціха, чыста і мёдам намазана.

      У кавярні сапраўды было на гэты час даволі ціха, яны замовілі бутэльку таннага белага сухога віна і марозіва для дзяўчыны.

      – Паслухай,


Скачать книгу