Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам Глобус

Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
хлеба ў кiшэнi я даехаў ажно да артэкаўскай лазнi, а там давялося пацiху яе выкiнуць, бо хударлявы маладзён, апрануты ў гарчычную паўвайсковую форму, загадаў распрануцца дагала i скласцi ўсе рэчы ў мех, якi знеслi ў камеру захоўвання ажно на два доўгiя месяцы. На мне засталiся адно шкарпэткi i сандалi, а ў цэлафанавым пакецiку, прыцiснутым да пэўнага органа, былi толькi мыла, зубная паста, шчотачка дый кеды з запаснымi шкарпэткамi. У правым кедзе хаваўся вацок з чырвонцам. Зразумела, што ў другi вольны кед я мог засунуць сухую лустачку хлеба, але ўяўны сорам не дазволiў. Знойдуць, i пачнецца… Вы што, з галоднага краю да нас прыехалi? Гэта вас бацькi навучылi хлеб у абутку хаваць? Карацей, я не пашкадаваў, што выкiнуў харч, бо аглядалi вельмi ўважлiва: i ў валасах вошы шукалi, i мiж пальцаў – каросту, i нават клубы рассоўвалi i ў дупу зазiралi… Ад чаго я пачырванеў i заiкаўся, калi надыктоўваў доктарцы ў акулярах уласныя даныя.

      З доктарскага кабiнета доўгiм калiдорам давялося шыбаваць у душ, дзе ўжо назбiралася чалавек трыццаць голых хлопцаў i дзе адсутнiчала гарачая вада. З вiскатам, ровам i рогатам кожны па чарзе ўскокваў пад ледзяныя струменi, а ўсе астатнiя заходзiлiся ад смеху, нiбыта ў апякальна-сцюдзёным душы i ў курчах пад iм ёсць нешта вясёлае.

      З душа было загадана iсцi ў даўжэзны пакой, пасярод якога цягнулася даўжэзная лава, на ёй гурбiлася форма: шорты, майкi, трусы, кашулi i пiлоткi. Я нiколi не бачыў у сапраўднасцi, як дзiкуны нападаюць на маманта, толькi ў амерыканска-ангельскiм фiльме «Мiльён гадоў да нашай эры», а яшчэ ў дакументальнай стужцы мяне ўразiла сцэна нападу гiенаў на льва. Нiзказадыя, тупарылыя, лапавухiя сабакi раздзiралi на шматкi старога цара звяроў. Нешта падобнае адбылося з дзяльбою формы. Трэба ж было ўадначассе схапiць майку, пачаць яе апранаць, бегчы ўздоўж лавы да гурбы трусоў, хапаць, усцягваць, прасоўвацца, прадзiрацца да кашуль, намячаючы шлях да шортаў i пiлотак. Тое самае рабiла яшчэ трыццаць найспрытнейшых з усiх спрытных. Пэўна ж, скончылася б бойкай, калi б хударлявы маладзён не ўскочыў у доўгi пакой i не зароў, не раўнуючы паранены гiпапатам: «Ста-а-аяць! Ма-а-аўчаць!»

      Як равуць гiпапатамы, мне давялося чуць у перасоўным заацырку. І скажу, што страшна яны равуць. У Мiнск прывезлi перасоўны звярынец, была там i гiпапатамава самка, што цэлымi днямi сядзела ў вялiзнай балеi. Гiпапатамы любяць ваду i балота. Але нiхто ж i думаць не думаў, што 1 кастрычнiка ляснуць маразы. Вада ў балеi вымерзла, а самка гiпапатама прымерзла да жалезнае сценкi. Як яна раўла! Яе бок, ададраны ад балеi, быў пяшчотна ружовы, як чыстае неба марознага ранку. А яе густы рык выкочваўся з самых глыбiняў вялiзнага чэрава, i не было яму нi канца, нi краю.

      Адкуль у хударлявым маладзёне ўзяўся звярыны рык, я не высвятляў. Я скамянеў, сказаўшы самому сабе чароўнае слова «замры». На мне ўжо былi: майка даволi нармалёвая, трусы амаль да каленяў, шорты, удвая меншыя за трусы, i кашуля невядомага памеру, бо трымаў я яе разам з вiсланосым Мiхасём з Нясвiжа. Ён за рукаво, а я за каўнер. Маладзён у форме прымусiў нас зняць усе апранахi i скласцi зноў на лаву, а потым выдаў кожнаму больш-менш адпаведныя памеры.

      У


Скачать книгу