Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
так, як і было пры іх жыцці. І так будзе заўжды, усюды…

      І кожны раз мы будзем сустракацца, абдымацца, а потым чамусь (паводле Оскара Уайльда) знішчаць адно аднаго.

      Даруй, каханы! Пабачымся, калі пабачымся… Заўтра, праз год… А можа, недзе там, у іншым стагоддзі…

      Але ж ведай: я чакаю цябе.

      А ў гэтую ноч застаецца толькі пагуляць у словы. Намагчыся адшукаць у іх галоўны, першародны сэнс. З’яднаць у ланцужок думак і перажытых падзей, накрэсліць малюнак будучых дзён.

      «Каханне – кабрыялет. Камплімент. Кантата. Каравела, канікулы. Канапа. Каханне – калыска. Калыханка. Злая цыганка. Каралева. Князёўна. Каханка. Каралева – карэнні – кармленне. Каханка – жывая лялька.

      Каханне – карыда. Кампраміс. Кактус. Канваір. Кантраст. Камедыянт. Каханне – самакапанне. Кара. Крык. Крывавая рана. Катаклізм. Каматознасць. Крылы. Краёчак. Космас.

      Кахаць – каранаваць. Калыхаць. Спяваць. Кленчыць і княжыць. Цяпер і адразу. Страляць. Катаваць. Караць. Прысягаць. Камянець. Прабачаць. Каханне – каяццё. Жыццё».

      Вось і ўсё.

      Папяровы змей

      Проста ноч. Проста дождж. Проста яна зноў не спіць. Зоркі даўно ўжо не падаюць з неба – няма чаго восені збіраць у свой вялікі саламяны кошык. А буйныя жоўтыя вяргіні пад акном з асалодай глытаюць гэты дождж – яны яго не баяцца, бо жывыя… Дождж ідзе кожную ноч другі тыдзень. І роўна столькі яна не спіць. І роўна столькі яго няма…

      Яна вярнулася дадому – яго ўжо не было. Не было нават банальнай запіскі: «Я кахаю іншую» ці там «Ад’язджаю назаўжды». Нічога – ні яго, ні запіскі. Ён, як сапраўдны мужчына, забраў з сабою толькі зубную шчотку і дзве-тры сваіх кашулі. Як можна так пайсці, пражыўшы разам не адзін год? Як у ваду кануў. Яна засталася адна ў сваім куце, у сваёй адзіноце, у сваім вялікім рознагалосым шматпавярховым доме.

      Дом, у якім яна жыве, стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог, і яно – ростані, а не сустрэчы… Цягнікі ляцяць, ляцяць… Яна даўно прызвычаілася да іх, як і ўсе іншыя ў іхнім доме, і не заўважала іх грукату, і так спакойна сабе спала… Бо ён быў побач…

      Напярэдадні яго раптоўнага знікнення яна сасніла сон: стаіць на вялікім зялёным узгорку дзяўчынка ў празрыстай белай сукенцы з вішанькамі, у чорных лакавых пантофельках (такія сукенка з вішанькамі і лакавыя пантофелькі былі ў яе калісь у далёкім дзяцінстве). Стаіць яна, тая дзяўчынка, на ўзгорку і запускае ў неба папяровага змея. А змей не ўзлятае… Дзіўны сон…

      Гэты дождж ідзе ўжо другі тыдзень – сто гадоў… Дом, у якім яна жыве, падобны на шматпавярховы карабель, што акружаны ліловымі хвалямі вады і нікуды не плыве. А мог бы сабе і плыць, бо перад ім – бязмежнасць, бо ён на ўскраіне, на невялікім узвышшы. Горад недзе там, унізе, далёка-далёка, са сваімі зморанымі людзьмі, валацужнымі сабакамі, чужымі дзецьмі ў пясочніцах, гукамі, шумам тармазоў, пахам нагрэтага асфальту… Тут – толькі грукат колаў пралятаючых цягнікоў, пах чыгункі і палыну… І чаму яна не нарадзіла тады, чаму? А магла ж… І ён хацеў. А яна спалохалася: як будзем гадаваць, ты – не працуеш,


Скачать книгу