Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
да непрытомнасці даводзіш, а як я без цябе з малымі буду?

      Нясцерпна балела галава. Я ў сваёй чырвонай піжаме ляжала на стылай плітачнай падлозе кухні. Паспрабавала ўзняцца. Валасы былі мокрыя ад крыві: падаючы, я пабілася патыліцай аб рог стала.

      – Трэба, мусіць, да дзяжурнага хірурга ехаць, Вячык. Патэлефануй маме, хай возьме таксі і прыедзе пабыць з малымі, пакуль мы ўправімся.

      Чаргі з бамжоў і п’яных «шчасліўцаў» у лякарні не аказалася, і хірург хутка разабраўся з маёй ранай, наклаўшы тры швы. На месцы раны давялося састрыгчы валасы. Нічога, адрастуць – шнара відаць не будзе.

      Д’ябал з ім! Адным больш, адным менш, іх і без таго нямала…

      Калі мы вярнуліся дадому, дзеці яшчэ спалі, але са мной здарылася істэрыка: маці выкінула сінюю кветку. Ёй не спадабаўся яе пах. Я гатова была бегчы на памыйніцу шукаць маю кветку, але толькі што ад пад’езда ад’ехала машына – смеццявоз з поўным кузавам.

      У той дзень я не пайшла на працу. Выпіўшы жменю таблетак валяр’янкі, тупа правалялася на канапе да самага вечара, гартаючы ўсемагчымыя даведнікі па батаніцы. Так і не знайшла таго, што шукала.

      А потым разбалеўся шнар. Не на патыліцы – на правым запясці. Медыкі ніяк не могуць гэтага патлумачыць: стары, з дзяцінства яшчэ, шнар час ад часу пачынае моцна балець, і тады я згадваю зусім іншае жыццё, якое робіцца для мяне на пэўны час больш існым за маё звычайнае, са штодзённымі варыяцыямі на адзін і той жа матыў.

      Плата за хлусню

      Ніхто нізавошта не здагадаецца, якая была першая прачытаная мной кніжка. Самавучыцель па хірамантыі. У доме дзядулі ў глухой палескай вёсцы, дзе прайшло маё дзяцінства, іншых кніг не было, а гэтую забылася аднойчы мая цётка, дзядулева сястра, якая страшэнна любіла ўсялякія містычныя штучкі. Дзед мой чытаў толькі газеты з дробным шрыфтам ды без карцінак, – мяне яны зусім не цікавілі. Затое ў самавучыцелі было шмат малюнкаў далоней самых розных формаў і памераў са шматлікімі лініямі на іх. Дзядуля гэтую кнігу не чытаў ніколі, яе гартала толькі я. Магла вечарамі не выпускаць яе з рук, мне падабалася разглядаць тыя малюнкі. Часам я чаплялася да дзядулі:

      – Скажы, а гэта якая літара? А гэта якая?..

      Так я і вывучылася чытаць, шмат разоў «прайшоўшы» тую навуку хірамантыі ўздоўж і ўпоперак. Спрабавала я разабрацца і ў газетах, але мяне хапала толькі на загалоўкі.

      Калі ж бацькі забралі мяне ў горад і я пайшла ў школу, то ўжо добра ведала, дзе на далонях знаходзяцца лініі сэрца, жыцця і розуму. Бывала, аднакласнікі на перапынках не давалі мне праходу, прасілі паваражыць:

      – А колькі ў мяне дзяцей будзе?

      – А ў якім горадзе я буду жыць, калі вырасту?

      – А з кім я ажанюся?

      Аднойчы маіх бацькоў выклікалі да дырэктара. Вярнуўшыся дадому, яны строга забаранілі мне займацца ўсялякай варажбой, бо інакш, сказалі, мяне выключаць са школы.

      Неўзабаве я забылася на тыя дзіцячыя забаўкі. Мяне штодзень вадзілі на розныя гурткі і трэніроўкі, і часу на ўсялякую


Скачать книгу