Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
стомленыя пасля мора, працэдур і сытнага абеду, адпачывалі ў сваім нумары, перабываючы спёку. А потым, з’еўшы на полудзень смачную булку і выпіўшы кампот з абрыкосаў, зноў пасунуліся на пляж….

      Пасля вячэры Вераніка з Андрэем вырашылі прагуляцца за брамку санаторыя, паглядзець курортны гарадок. Аказалася, што глядзець там асабліва няма чаго: невялікае гарыстае паселішча ў паўтара дзясятка звычайных шэрых пяціпавярховікаў і некалькі нешырокіх цяністых вулачак з прыватнымі дамамі, дзе жывуць людзі, якія абслугоўваюць санаторый – медперсанал, кухары, афіцыянты, прыбіральшчыкі, гандляры, – а заадно здаюць пакоі «дзікім» адпачываючым. Уся прыгажосць і вірлівае курортнае жыццё фактычна засталіся за высокай агароджай санаторыя. Там, на тэрыторыі велізарнага шыкоўнага парку, поўнага дзівосных раслін, побач з лячэбнымі і жылымі санаторнымі карпусамі месціліся кафэ, рэстаранчыкі, атракцыёны, крамы, танцавальныя пляцоўкі, а ўздоўж мора цягнулася доўгая добраўпарадкаваная паласа пляжаў.

      Расчараваныя Вераніка з Андрэем вельмі хутка вярнуліся ў цывілізаваную санаторную зону. Адзіным суцяшэннем было тое, што па дарозе назад яны купілі на мясцовым кірмашы бутэльку таннага вінаграднага віна і духмяную дыню. Пакуль данеслі дыню да свайго нумара, ледзь не сышлі слінай.

      Вінаграднае віно і цукровая дыня – што можа быць смачней за такую вячэру, асабліва, калі гэта вячэра на курорце?.. Яны таксама вырашылі выцягнуць з нумара маленькі столік з крэсламі і павячэраць удваіх на балконе з відам на марскі захад сонца.

      Удваіх павячэраць не атрымалася. На сваім балконе сядзеў сусед. Перад ім на століку па-ранейшаму стаяла шклянка з віном, у руках ён трымаў цыгарэту. Быццам нікуды і не сыходзіў з учарашняга дня.

      – Далучайцеся да нас! – Андрэй шчыра запрасіў суседа падзяліць з імі вячэру і паказаў рукой на разлітае па шклянках віно і парэзаную на часткі дыню.

      – Не, гэта вы да нас далучайцеся! – у тон яму жартліва адказаў сусед і паказаў рукой на свой стол.

      Так і пілі ўтраіх – побач, але праз перагародку, – кожны сваё віно. Вераніка з Андрэем закусвалі апетытнай дыняй, Сяргей – цыгарэтамі. Ад дыні ён катэгарычна адмовіўся. Мужчыны курылі і гаварылі – пра службу, пра парадкі ў войску, ва Украіне і ў Беларусі, пра савецкую армію, дзе распачынаў ваенную кар’еру Сяргей… Яны вялі няспешную размову і назіралі за тым, як вялікае распаленае сонца апускаецца ў мора ды залівае чырванню ўсю ваду, і Чорнае мора становіцца ўжо не сінім, а чырвоным-чырвоным, падобным да нагрэтай патэльні. І дзіўна было, што не чуваць, як мора шыпіць ад гэтага гарачага дыска. Мора тушыла сонца, і на ўзбярэжжа патроху прыходзіла вячэрняя прахалода.

      Калі Вераніка з Андрэем пайшлі спаць, сусед яшчэ заставаўся сядзець на балконе. Таму балконныя дзверы яны прадбачліва зачынілі, хаця ў нумары было душнавата… І так павялося з дня ў дзень. Зранку, адразу пасля сняданку, Вераніка з Андрэем ішлі на пляж – купаліся, пякліся на сонцы, ляжалі ў цяньку на сваіх тапчанах, потым вярталіся ў нумар, прымалі душ, вывешвалі сушыцца на балконе


Скачать книгу