Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
Нарэшце Вераніка вырашыла, што і ёй ужо трэба ісці ў свой нумар і хоць крышку паспаць перад ад’ездам дадому. І якраз у гэты момант Сяргей вярнуўся з новым пачкам цыгарэт у руках і поўнай бутэлькай віскі.

      Ён распакаваў цыгарэты, адкаркаваў бутэльку, наліў у шклянку карычневы шатландскі напой, выпіў яго хутка, як гарэлку, і закурыў.

      – Як вы здагадаліся?..

      – Вельмі проста. У мяне ў жыцці была аналагічная сітуацыя. Я, як і Ліза, расла без бацькі і вельмі ад гэтага пакутавала. Паверце, маленькім дзяўчынкам бацька патрэбны не менш за маці, а можа, нават больш.

      Менавіта бацька выхоўвае з дзяўчынкі жанчыну: як ён ставіцца да яе, як ён любіць яе, як ён хваліць яе, як ён купляе ёй падарункі,– па ўсім гэтым дзяўчынка атрымлівае першы вопыт адносін з супрацьлеглым полам…

      – Вы – псіхолаг?.. – перабіў яе Сяргей.

      – Я – педагог, настаўніца англійскай мовы і класны кіраўнік. А кожны педагог – псіхолаг, – усміхнулася Вераніка. – Дык вось, у дзяцінстве і ў юнацтве мне вельмі не хапала бацькавай любові і клопату. Асабліва ў юнацтве… Я адчувала гэты недахоп хваравіта яшчэ таму, што сябравала з дзяўчынкай, у якой быў цудоўны бацька, дзядзька Віця. Дзядзька Віця добра зарабляў і часта купляў маёй сяброўцы падарункі. Я глядзела на яе новыя кофтачкі, боцікі, сукенкі, упрыгажэнні і жудасна зайздросціла. Я хацела, каб гэта ўсё было ў мяне, а галоўнае – я хацела, каб яе клапатлівы бацька быў мой і любіў толькі мяне адну. Так, па начах я марыла, каб дзядзька Віця кінуў сваю цётку Валю, а таксама сваю дачку і маю сяброўку Аленачку і перайшоў жыць да маёй мамы і да мяне. Не, паміж маёй маці і дзядзькам Віцем аніякіх амураў не было, маме ён і не надта падабаўся. Затое мне з кожным годам – усё больш. Мяне не цікавілі хлопцы-аднагодкі, па начах я думала толькі пра дзядзьку Віцю… А сяброўчын бацька да таго ж меў досыць сучасны выгляд: хадзіў у джынсах, насіў футболкі і швэдары, любіў рок, ездзіў на матацыкле. Ён не падаваўся мне старым чалавекам, і я вырашыла зрабіць усё, каб ён закахаўся ў мяне…

      – І як вы дзейнічалі?.. – спытаў Сяргей.

      – Аніяк. Не паспела. Аднойчы на дні нараджэння ў іншай сяброўкі я пазнаёмілася з яе стрыечным братам, курсантам вайсковага вучылішча, закахалася, неўзабаве выйшла замуж і атрымала ад яго ўсю тую любоў і клопат, якіх мне так не хапала без бацькі. І цяпер нават сорамна ўзгадваць, якія чорныя планы я сачыняла ў адносінах да сваёй сяброўкі дзяцінства!..

      Пра гэта ніхто не ведае, ды і я сама пастаралася на іх забыцца.

      – Цікава, а што б цяпер вы адчувалі, каб вашы чорныя планы наконт дзядзькі Віці здзейсніліся? Можа, вы былі б яшчэ шчаслівейшая, чым сёння?..

      – Не, я была б расчараваная.

      – Чаму вы так упэўнена адказваеце?

      – Проста, я неяк пабачылася з ім… Пасля вучылішча муж служыў у розных невялікіх ваенных гарадках, і калі мы прыязджалі дадому на адпачынак, я ўсё неяк не знаходзіла часу наведаць сяброўку дзяцінства. Не бачыла я і яе бацьку. І вось прайшло гадоў дзесяць, калі аднойчы я выпадкова сустрэлася з ім у родным


Скачать книгу