Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
доўга важдаўся, але ўсё ж такі спарадкаваў чамадан і ўсе клункі. Некалькі разоў ён выглядваў з дзвярэй на балкон і вачамі выразна паказваў жонцы, каб яна ішла спаць. Вядома, ён разлічваў на развітальную рамантычную ноч. Але Вераніка рабіла выгляд, што не заўважае яго шматзначных позіркаў: яе цікаўнасць цяпер была вышэйшая за ўсе іншыя жаданні. У рэшце рэшт пакрыўджаны муж выключыў святло ў нумары і лёг спаць.

      Вераніка і Сяргей сядзелі кожны на сваім балконе ў поўнай цемры. Мора ўжо даўно пакрыла чорная паўднёвая ноч, і на ім, быццам светлякі, поўзалі, залітыя агнямі, курортныя прагулачныя цеплаходы. Знізу са шматлікіх кафэ і рэстаранаў з узбярэжжа прыглушана даносілася музыка. І гучаць яна будзе ажно да самай раніцы.

      Вераніка і Сяргей моўчкі слухалі паўднёвую ноч.

      – Вы ездзіце сюды і цэлымі днямі сядзіце ў нумары, каб схавацца ад людзей? – асцярожна спытала Вераніка.

      – Я езджу сюды, каб схавацца ад сваіх успамінаў,– адказаў Сяргей. – Хаця… Ці ж можна схавацца ад сябе самога?..

      – У вас штосьці здарылася ў жыцці? – Вераніка настойліва хацела дазнацца чужую таямніцу.

      – Так, здарылася. Я забіў сваю жонку і сваю дачку…

      – Як?!. – Вераніка проста зжахнулася ад пачутага.

      – Ну, не сам, вядома, забіў… Але я вінаваты ў тым, што яны загінулі…

      У цемры ночы гэтыя словы прагучалі злавесна. У Веранікі літаральна мову адняло.

      – Так, гучыць вельмі страшна, калі ўслых гаворыш, – сусед быццам прачытаў яе думкі.– А самае страшнае, самае жудаснае, што я сам пусціў у свой дом, у сваю сям’ю таго д’ябла, які іх забіў…

      – І хто быў гэты д’ябал? – з заміраннем сэрцам спытала Вераніка.

      На суседнім балконе гарэла чырвоная кропачка: сусед курыў цыгарэту.

      – Маленькая прыгожая дзяўчынка, падобная да анёлка…

      – Дзяўчынка?!. – не паверыла сваім вушам Вераніка.

      – На той момант, калі я прыняў яе ў сваё сэрца, гэта было дзевяцігадовае бялявае хударлявае мілае дзяўчо…

      У цемры забулькала віно: доктар падліваў сабе шклянку. Ён збіраўся расказваць доўгую гісторыю.

      – Недарэмна кажуць: «Добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла»… Гэта праўда – я праверыў на сабе. У нашым стаматалагічным аддзяленні працавала адна медсястра, Аксана. Прыгожая, добрасумленная была жанчына. Мы працавалі разам амаль дзесяць гадоў. Сумесная праца вельмі збліжае і родніць людзей. Вось і мы з ёю зблізіліся. У рэшце рэшт я прызначыў яе старшай медсястрой. Аднак супрацоўнікі, асабліва жанчыны, чамусьці яе не надта прывячалі. Ведаеце, медыцынскія сёстры любяць прыхапіць дадому бінтоў, ваты, спірту. А Аксана строга сачыла за ўсім і не дазваляла гэтага. Але нядоўга ёй давялося пакамандаваць: захварэла на рак і памерла… Перад смерцю вельмі прасіла мяне, каб я паклапаціўся пра яе дзевяцігадовую дачку. Была ў дзяўчынкі бабуля, але што старая магла даць дзіцяці?.. Я паабяцаў, што не кіну Лізавету, так клікалі дзяўчынку.

      Хаця чаму – клікалі?.. І сёння


Скачать книгу