Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
восеньскі дзень нічым не вылучаўся з ланцужка астатніх. Хіба толькі было нязвыкла цёпла – сонца нібыта вырашыла ўраз аддаць зямлі ўсё належнае цяпло, на якое паскупілася ўлетку, прадчуваючы, што больш шансаў не надарыцца. Таму займацца ў бібліятэцы, рыхтавацца да семінараў не хацелася. Збольшага, наколькі ставала сілы волі, я занатавала патрэбны матэрыял, здала кніжкі і выйшла на двор. У прызначаным месцы мяне ўжо чакала сяброўка.

      З ёю мы не бачыліся даўно, таму падрабязна абмяркоўвалі апошнія навіны, не спяшаючыся, бадзяліся па алеях парку, дзе было шматлюдна: закаханыя парачкі, сем’і з малымі дзецьмі і проста самотныя мінакі.

      У нейкі момант я спінай адчула чужы позірк. Спыніўшыся, азірнулася. Метры за тры ад мяне знаходзілася высокая худая постаць, захутаная ў чорны доўгі плашч. На галаву быў накінуты чорны капюшон. І толькі калі я зразумела, што пад капюшонам нічога няма – пустата замест твару, мяне працяў жах, цалкам, да апошняй клетачкі. Я стаяла, глядзела ў тую пустату пад капюшонам і не магла зрушыцца з месца. Не ведаю, як і чаму, але я зразумела, што гэта – Смерць. І яна адчула маё разуменне.

      – Ведай, я пазначыла цябе! – гэтыя словы прагучалі, напэўна, толькі ў маёй галаве, бо сяброўка, як нічога не было, прыспешваючы, узяла мяне за руку. Тон яе расповеду ніяк не змяніўся – значыць, яна не ўбачыла тое, што ўбачыла я. Слаба памятаю, як мы з Іркай развіталіся, яна, пэўна, вырашыла, што я ператамілася і мне блага, бо я не магла больш падтрымаць размовы і недарэчна адказвала на пытанні.

      Між тым жыццё з яго штодзённымі клопатамі ішло сваёй хадою. Праблем, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння, было шмат, да таго ж я наведвала трэніроўкі зборнай універсітэта па лёгкай атлетыцы. Месца ў душы і часу на перажыванні з нагоды той сустрэчы ў парку не ставала. Хоць я і памятала, што «пазначаная» Смерцю, але паступова перастала надаваць таму нейкай увагі і постаць тая ўсё радзей усплывала ў маёй памяці.

      На Каляды да нас ва ўніверсітэт прыйшлі маладыя паэты. Пасля іх выступлення наладзілі танцы. Я ж танцаваць ніколі не ўмела, і майму сораму не было межаў, калі мяне запрасіў на вальс адзін з гасцей. Я не знайшлася, як адмовіць, да таго ж мне і не хацелася крыўдзіць яго – сціплага, сарамлівага, з хударлявым тварам і празрыстай скурай. Мы павольна плылі ў карагодзе іншых пар, мае рукі ляжалі на вузкіх плячах Андрэя, а яго рукі – на маёй таліі. Не ведаю, пра што ён думаў, калі не міргаючы глядзеў мне ў вочы (мяне ж найбольш хвалявала, як бы незнарок не наступіць яму на нагу).

      Пасля ён запрасіў мяне на спатканне, і я з нецярплівасцю чакала таго вечара.

      Нарэшце мы сустрэліся. Пасярэдзіне моста цераз раку. Цікава, ці прызначаюць паэты спатканні ў якіх-небудзь банальных месцах?

      Нягледзячы на немалы мароз, ісці ў задушлівае тлумнае святло кавярні не было жадання, і мы гулялі па заснежаных алеях парку. Колькі вершаў пачулі ў той вечар шматгадовыя дрэвы, маўклівыя сведкі чужых гісторый!

      Так, павольна шпацыруючы, мы выйшлі да набярэжнай


Скачать книгу