Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
і не галоўныя перашкоды на таямнічым шляху яднання двух лёсаў. Быў і ў яе, Алесі, на прыкмеце і языкасты, і зухаваты, і бывалы – Ягор Матрончык з суседняй вёскі. Працаваў ён… па праўдзе кажучы, сам чорт не разбярэцца, дзе ён працаваў. Лічыўся каморнікам ці то пры калгасе, ці то пры сельсавеце: хадзіў, пасвістваючы, па вёсках і абмяраў двары і надзелы – каб лішняй соткі зямлі ніхто не ўварваў. А на такой пасадзе трэба мець язычок, вастрэйшы за сучок. Ён яго і меў.

      Сам Ягор быў рухавы, чарнявы, ды яшчэ вусамі пад носам абзавёўся. Хлопец – хоць партрэт з яго пішы! На вечарынцы полечку круціць, аж з дзяўчыны абутак злятае, байкі ды анекдоты з языка не сыходзілі, усё на ім гарэла.

      Дзе ўжо сціпламу пшанічнагаловаму Алесю цягацца з такім!

      Дарчына маці, наматаўшы за жыццё нямала слёз на кулак, засцерагала дачку:

      – Глядзі, дачушка! Вусы для красы, а што для жыцця?

      – Ты, мама, нічога не разумееш! – адсмейвалася Дарка.

      – Ой, глядзі, Дарачка! Ходзіць ён па дварах ды, кажуць, затрымліваецца ў адзінокіх жанок… Людскія языкі, бывае, і праўду вястуюць…

      Дарка абняла маці:

      – Ды зайздросцяць людскія языкі, мамачка! Хочуць убіць клін паміж намі. Ён добры!

      – Няхай твае словы ды богу ў вушы! – пацалавала маці Дарку. – Ці ж я табе благога жадаю?..

      Тым часам Алесь пайшоў служыць у армію і даведаўся з далікатнага матчынага ліста пра тое, што Дарка – яго сонца, яго шчаслівы білет – стала жонкай Ягора Матрончыка.

      Сорамна было салдату плакаць, але не плакаць ён не мог – плакалася само. Плакаў употай, схаваўшыся ад сяброў. Адчуў, што страціў нешта вельмі значнае, без чаго жыццё не мае сэнсу. Здавалася, не хапае паветра, патухла сонца, спыніўся час, бо не было куды спяшацца, не было каго чакаць…

      І хоць на самой справе жыццё не спыняецца і час па-ранейшаму непрыкметна ляціць, але бываюць раны на ўсё жыццё, незагойныя, непадуладныя часу. Такая рана асталявалася ў Алесевым сэрцы, і, толькі спыніўшыся, сэрца хлапца перастала б балець.

* * *

      Дарка пераехала жыць да мужа ў суседнюю вёску. Ягоравы бацькі добра ведалі працавітую Дарку, таму прынялі яе як дачку. Сам Ягор стаў «вызаліхвачваць» значна менш, ды і перад кім? Клубныя танцы-абдыманцы для яго скончыліся, тая, што колісь здавалася недасягальнай, – цяпер ля боку ды ля гаршкоў. Жыццё для Ягора страціла тую пярчынку-вастрынку, якая пякла яго халасцяцкае самалюбства і прымушала скакаць вышэй галавы. Перад кім цяпер?

      Дарка рыхтавалася стаць маці. Ягор жартаваў:

      – Эх, Дарка – хмелю чарка! Давай сынка – на меншае не згодзен! Дарка аджартоўвалася:

      – Ну, Ягорка! Каб былі сынкі ды сынкі, як таго ўсе мужчыны жадаюць, дзе б ты жонку ўзяў?..

      Аджартоўвалася, а сэрца сціскалася пад поглядам мужа: было відаць, што ў гэтым жарце не кропля праўды, а значна больш.

      Нарэшце надышла пара і ў Матрончыкавай хаце пачулася першае «куга» – Бог даў дачушку.

      Цешыліся ўсе: бацькі з абодвух бакоў, Ягор і, больш за ўсіх, Дарка. Яна вынасіла, і зберагла, і нарадзіла першынца. І хоць Ягор хаваўся за сваю ўсмешку, погляд дакорліва


Скачать книгу