Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
вось і ўсё.

      – Падазраю, што вы не надта добра ведалі жонку да вяселля.

      – Мы былі знаёмыя некалькі тыдняў.

      – А ці доўга ў яе працуе пакаёўка Далорэс?

      – Некалькі гадоў.

      – Значыць, Далорэс ведае характар вашай жонкі лепш, чым вы?

      – Мяркую, што так.

      Холмс нешта сабе пазначыў.

      – Мне падаецца – сказаў ён, – што ў Лэмберлі ад мяне будзе больш карысці, чым тут. Гэта выпадак напраўду патрабуе прысутнасці следчага. Калі лэдзі застанецца ў сваім пакоі, мы яе не патрывожым і не зробім клопату. Спынімся мы, безумоўна, у гасцёўні.

      Фэргюсан з палёгкай уздыхнуў.

      – На гэта я і спадзяваўся, містэр Холмс. У дзве гадзіны з вакзала Вікторыя адыходзіць добры цягнік, калі вам будзе зручна.

      – Без сумневу. Цяпер я не заняты і магу цалкам аддацца вашай справе. Ўотсан, безумоўна, паедзе з намі. Але перад ад’ездам мне трэба дакладна разабрацца з адным ці двума пытаннямі. Няшчасная лэдзі, як я зразумеў, накідвалася на абодвух дзяцей – на ўласнае немаўля і на вашага сына?

      – Так.

      – Але гэта былі розныя напады, праўда? Вашага сына яна біла.

      – Адзін раз палкай і адзін – рукамі, вельмі жорстка.

      – І не патлумачыла, чаму б’е?

      – Не, казала толькі, што ненавідзіць яго. Некалькі разоў казала.

      – Ну, з мачахамі такое здараецца. Так бы мовіць, рэўнасць заднім днём. Яна ўвогуле раўнівая?

      – Але, вельмі раўнівая, раўнівая з усёй палкасцю шалёнага трапічнага кахання.

      – А што хлопчык? Яму, як я разумею, пятнаццаць, і ён, відаць, мае добра развіты розум, хаця фізічныя яго здольнасці абмежаваныя? Ён ніяк не патлумачыў гэтыя напады?

      – Не, ён сцвярджаў, што ніякіх падставаў не было.

      – Раней яны сябравалі?

      – Не, паміж імі ніколі не было любові.

      – Але вы казалі, што ён пяшчотны?

      – У свеце няма больш адданага сына. Маё жыццё – гэта яго жыццё. Ён захапляецца ўсім, што я раблю ці кажу.

      Холмс зноў нешта пазначыў. Пэўны час ён сядзеў, заглыбіўшыся ў думкі.

      – Відавочна, да другога шлюбу вы з сынам былі добрымі сябрамі. Вы былі вельмі блізкія, праўда?

      – Так, вельмі.

      – І хлопчык, маючы такую адданую натуру, быў, без сумневаў, верны памяці сваёй маці?

      – Надзвычай верны.

      – Ён, несумненна, вельмі цікавы хлопец. І яшчэ адно пытанне. Гэтыя дзіўныя замахі на немаўля і напады на вашага сына адбываліся ў адзін і той жа перыяд?

      – У першым выпадку так. Здавалася, яе ахапіла нейкае шаленства, і яна зрывала гнеў на абодвух. У другім выпадку пацярпеў толькі Джэк. Пра немаўля місіс Мэйсан нічога не казала.

      – Гэта крыху ўскладняе справу.

      – Я не зусім разумею вас, містэр Холмс.

      – Магчыма. Хтосьці прыдумляе папярэднія гіпотэзы і чакае, пакуль час ці больш поўныя веды іх не абвергнуць. Кепская звычка, містэр Фэргюсан, але чалавечая натура слабая. Баюся, наш стары сябар перабольшыў мае навуковыя метады. Аднак на дадзеным этапе


Скачать книгу