Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
грошыка сярод агнёў ды перагародак Кафэ Рыш. Так, у Англіі, надумаўшыся збавіць якогась дэкана ад цяжару маёмасці (а гэта не так проста, як можа здацца), я імкнуўся – як бы гэта выказаць – аблямаваць яго зялёнымі лужкамі й шэрымі вежамі кафедральнага горада. Падобным чынам у Францыі, аббіраючы багатага зласлівага селяніна (а гэта амаль немагчыма), я прагнуў адцяніць ягоную раз'юшаную фізіяномію шэраю чарадою падрэзаных таполяў і тымі велічнымі гальскімі раўнінамі, з якіх чэрпаў натхненне магутны дух Міле.

      То вось, маё апошняе злачынства было каляднае – радаснае, утульнае ангельскае злачынства сярэдняга дастатку; злачынства ў духу Чарлза Дыкенса. Я ўчыніў усё ў добрым нябедным старадаўнім доме ля Путні, у доме з выгнутаю дарожкаю для экіпажаў, у доме са стайняю пры ім, у доме з назваю, пазначанаю на адных і на другіх варотах, у доме з араўкарыяй у садзе. Ну досыць, вы ўжо ўявілі яго да дробязі. Што ні кажы, а Дыкенса я ў той раз пераймаў і ўмела, і па-мастацку. Амаль шкада, што я зрокся ліхога жыцця ў той жа вечар”.

      І Фламбо пачынаў расказваць гэтую гісторыю знутры, і нават знутры яна аказвалася дзіўнаю. Калі ж на яе паглядзець звонку, то будзе і наогул нічога не зразумела. Вось менавіта звонку з гэтай гісторыяй і належыць знаёміцца ўпершыню. З такога гледзішча можна сказаць, што ўсё пачалося надвячоркам у другі дзень Раства, калі дзверы дома са стайняю расчыніліся ў сад з араўкарыяй, і маладая дзяўчына выйшла з хлебам у руках карміць птушак. У яе быў мілы тварык і задзірлівыя карыя вочы, а постаць – неадгадальная, бо яна так захуталася ў бурае футра, што нават не разрозніць было, дзе каўнер таго футра, а дзе – яе ўласныя валасы. Калі б не слаўны твар, то выглядала б яна нязграбным мядзведзікам.

      Зімовы надвячорак учырвоньваўся ў вечар, і рубінавае святло ўпала ўжо на бяскветныя клумбы, запоўніўшы іх нібыта прывідамі мёртвых ружаў. Стайня была па адзін бок ад дома, а па другі пачыналася алея – ці нават галерэя – з лаўраў, якая вяла ў большы сад за домам. Юная лэдзі накрышыла на зямлю хлеба (у чацверты ці пяты раз за дзень, бо яго пад'ядаў сабака) і, не навязваючы птушкам свайго таварыства, рушыла па дарожцы між лаўрамі ў вечназялёнае мігценне саду. Там яна падняла вочы на высокую агароджу і ўскрыкнула ў здзіўленні – ці то шчыра, ці то проста для парадку; бо агароджу дзівачна асядлала дзівачная постаць.

      – Вы толькі не скачыце адтуль, містэр Крук, – занепакоена ўсклікнула дзяўчына, – тут завысока!

      Чалавек, які сядзеў на сцяне бы на лятучым кані, быў цыбаты вуглаваты хлопец з натапыранаю шчоткаю цёмных валасоў і з тварам разумным, нават вытанчаным, але хваравіта-бледым і амаль нетутэйшым. Яшчэ заўважнейшаю рабіў гэтую бледасць напорыста-чырвоны гальштук – здаецца, адзіная хоць неяк прадуманая дэталь у адзенні юнака. Магчыма, гэта быў сімвал. Не зважаючы на ўстрывожаную мальбу дзяўчыны і на рызыку пераламаць ногі, хлопец конікам скочыў на зямлю.

      – Я з'явіўся на свет, мяркую, каб стаць рабаўніком, – ціхамірна заўважыў ён, – і стаў бы, канечне, калі б не нарадзіўся выпадкам у тым слаўным суседнім доме. Ды і якая тут бяда, у кожным разе?

      – Як можна такое казаць? – запярэчыла дзяўчына.

      – Разумееце, –


Скачать книгу