З дазволу караля і вялікага князя. Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя - Леў Казлоў


Скачать книгу
адпаведна тагачаснаму звычаю. Прыбыўшы да Альгерда, паклалі яны перад ім голы меч і агонь і абвясцілі: «Чакай, княжа, Дзмітрыя на Вялікдзень, прыедзе прывітаць цябе чырвонымі яйкамі!» Выслухаўшы такую дзёрзкасць, Альгерд затрымаў на ўсялякі выпадак маскоўскіх паслоў і загадаў сабраць войска. А падчас Вялікага посту рушыў патаемна з Віцебска на ўсход.

      Акурат на самае велікоднае свята войска Альгердава апынулася пад Масквой. Стаўшы на Паклоннай гары, загадаў вялікі князь літоўскі прывесці затрыманых паслоў, уручыў ім паходню льняную з агнём і адправіў да князя маскоўскага. Яны сустрэлі Дзмітрыя Іванавіча па дарозе да царквы, калі той накіроўваўся на ранішнюю малітву. І не паспеў ён прыйсці ў сябе ад нечаканасці, як з атрадам вояў паказаўся сам Альгерд.

      – Бачыш, княжа, – звярнуўся госць з зычлівай усмешкай, працягваючы гаспадару чырвонае яйка, – я рашыў выручыць цябе, пазбавіўшы ад цяжкага і небяспечнага падарожжа, да якога ты, як бачу, яшчэ і не падрыхтаваўся. Дык давай святкаваць, не чакаючы другога прышэсця!

      Гады складваліся ў дзесяцігоддзі, дзесяцігоддзі – у стагоддзі, і ўсё больш цікавыя і забаўныя падрабязнасці сталі сустракацца ў летапісах і хроніках. Іх стваральнікі асмялелі і нават усё часцей асабістымі подпісамі сведчылі сваё аўтарства. Некаторыя дайшлі да таго, што побач з сур’ёзнымі і гістарычна велічнымі дзеямі каралёў ды магнатаў пачалі шчодра сыпаць рознымі «бытавымі кавалачкамі». Падабалася гэта каму ці не, але выглядала вельмі падобна на жыццёвую праўду. Вось, напрыклад, быў такі Ян Длугаш, кракаўскі канонік, што паставіў крыж на суровасцях летапіснага стылю, калі з’явілася яго знакамітая «Гісторыя Польшчы». Нешта мы зараз з яе выцягнем, але спачатку давайце зарыентуемся ў часе і падзеях.

      Пасля Альгерда вялікім князем літоўскім стаў Ягайла, яго першы сын ад другога шлюбу з Ульянай Цвярской. Кейстут ахвотна спрыяў пляменніку пры ўзвядзенні ў велікакняжацкі сан. Тым не менш Ягайла ставіўся да дзядзькі надта ўжо падазрона, пакуль не пазбавіў нават жыцця падчас знаходжання таго ў Крэўскім замку. Наўздагон у лепшы свет ледзь не трапіў і старэйшы сын Кейстута – Вітаўт. Нягледзячы на тое, што з дзяцінства проста ідэальна сябраваў па прыкладзе бацькоў з Ягайлам Альгердавічам. Вітаўта выратавала тое, што ён не меў барады і вусоў. Гэтую акалічнасць выкарыстала яго жонка, якая з Ягайлавага дазволу з дзвюма служанкамі наведала няшчаснага Кейстутавіча, ужо гатовага да пакарання. Доблесны муж хуценька пераапрануўся ў служанчына адзенне і спакойна пакінуў даволі няўтульнае месца. Вітаўтава спрытнасць настолькі расчуліла Ягайлу, што ён згадзіўся аддаць яму трон вялікага князя літоўскага з ўсёй падуладнай тэрыторыяй. Праўда, сам Ягайла, заключыўшы Крэўскую унію, стаў польскім каралём, а да таго ж хрысціў Літву паводле каталіцкага абраду, як некалі Уладзімір Святаслававіч Русь – паводле праваслаўнага.

      Дагэтуль гісторыкі разважаюць, чаму Ян Длугаш недалюбліваў Ягайлу. Канешне, нескладана выказваць


Скачать книгу