Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
Nadine, Надзенька, Надзейка, як кажуць тут. Што з таго, што ён цэлы год не бачыў яе, што яны малазнаёмыя. Вось ён бачыць яе валасы колеру ржавых кляновых лісцяў, такія пушыстыя, мяккія, лягусенькія, падзеленыя белым радком, яе рот з прыпухлай ніжняй губкай.

      – Надзенька, каб вы толькі ведалі, як я сумаваў па вас, як нясцерпна мне было без вас на гэтай зямлі, што стаптана капытамі конных палкоў.

      Яна ўсміхаецца. I цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! I цішыня, цішыня ў шатах ліп. Цішыня.

      Стрэл.

      Гораў ад неспадзяванасці спатыкнуўся аб корань, які – д’ябал ведае нашто – выпер акурат на дарозе. I адразу пачуў за плотам распанелы грудны голас:

      – Сымон, давай карту.

      Вернуты стрэлам і гэтым голасам на зямлю, Юрый глыбока і цяжка ўздыхнуў і амаль з нянавісцю агледзеў страшны ў чаканні невядомага Дняпро.

      Бровы маладога чалавека задрыжэлі. Але ўжо ў наступны момант ён справіўся – нездарма яго паважалі за шалёную храбрасць, хоць толькі ён ведаў, як цяжка яна яму даставалася, – і цвёрдай хадою накіраваўся ў двор, гэты сумны двор, выбіты, як ток, акружаны паламаным плотам.

      Сярод двара, тварам да забітай брамы, стаялі два чалавекі: салдат-дзяншчык і афіцэр. Салдат трымаў скрынку з пісталетамі і распачатую калоду карт. Афіцэр браў са скрынкі пісталеты і, амаль не цэлячыся, страляў у браму, у маленькі белы чатырохкутнічак, прыбіты да шулы.

      Афiцэр стрэлiў апошнi раз i павярнуўся:

      – А-а, камрад… Да зброі, вісусы-гусары…

      Горава ў які ўжо раз уразіў яго сухі прыгожы твар, белыя валасы і бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы з выразам пустаты і пагарды да ўсяго. I яшчэ рэзкі шнар паўз брыво і левую скронь.

      Калі пры першай сустрэчы ён запытаўся ў Пора-Леановіча наконт паходжання гэтай адмеціны, той неахвотна буркнуў:

      Шпагаю тут адзін… падурэў. Штафедрон.

      Ну і што? – спытаў тады Гораў.

      Паспадзяваўся занадта на французскую школу, – з жахлівай іроніяй сказаў Леановіч, – у славутага, бачыце, Мерсье вучыўся.

      Гораў ведаў, што чалавек, з якім звёў яго лёс, карыстаецца славаю першага ў палку – і не толькі ў палку – брэцёра, што ён ужывае толькі дуэльныя пісталеты, але за такім заняткам, як сёння, заставаў Леановіча ўпершыню.

      – Руку набіваў,– сказаў Пора-Леановіч з паблажлівай ласкавасцю, – адвучвацца нельга.

      Сымон, быццам жадаючы пахваліцца поспехамі пана, аддзёр ад шулы карту і здалёк паказаў яе Юрыю.

      – Ат, глупства, – пагардліва сказаў Леановіч.

      Нічога не разумею, – сказаў Гораў,– звычайны туз… Жалудовы.

      А вы паглядзіце лепей, – раўнадушна сказаў капітан. Гораў падышоў, схіліўся над картай і мімаволі пацягнуў ротам паветра.

      Туз быў віновы. Тры кулі, пасаджаныя амаль адна ў адну.

      Капітан, – сказаў Гораў,– гэта лепшае, што я калі-небудзь бачыў.

      – Лухта, – сказаў капітан, – хадзем лепей вып’ем…

      …Гэта была звычайная вясковая хата, толькі што з


Скачать книгу