Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
што жоўты агеньчык свечкі стаў зусім няпоўным і непатрэбным. У сінім агні бліскавіц Гораў бачыў мярцвяны твар, пакрыты кропелькамі поту.

      – I заўсёды на наш вялікі народ палка знойдзецца, часцей за ўсё чужая. Цар, псар – гэта нам усё адно, абы кумпякі магутныя былі, ды барада венікам, ды вусы пажахлівей. I ўжо тут мы ў вернападданасці сваёй усяго яго абліжам, аж да цяжкага гузна. Іх вялікасць у ложы сядзяць, гімн, створаны вялікім паэтам, яму спяваюць, а бараны ў лікаванні да яго ўсім натоўпам кідаюцца… А блакітныя мундзіры іх – па мордзе, па мордзе: «Сядзіце на нумарных месцах. Чорт вас ведае, а раптам у вас гармата ў каго ў кішэні…» А ў тых па мордах і юшка цячэ, і слёзы замілавання. I не разбярэш, чаго яны галосяць – ці ад болю, ці ад захаплення… А назаўтра – «За цара, за веру, з намі Бог! Бязбожныя французікі караля свайго да смерці забілі. Бі іх, пакуль смяротнай ікаўкай не загікаюць». Патрыятызм.

      Юрыю і шкада было гэтага чалавека, і абурэнне разбірала. I ўсё ж згадзіцца з ім было нельга. Гэта азначала, што ўвесь ягоны свет: універсітэт, дзе прафесары чыталі пра чалавечы мікракосм, Nadine, якая захапляецца Тургеневым, чынны, велічны, дзяржаўны спакой Неўскай набярэжнай, маці, якая просіць аб веры для сына і хрысціцца з любоўю на крыж Міколы на Курыных ножках, – усё мана, усё міраж.

      Казаць Леановічу аб гэтых няўлоўных прыкметах, бадай што, і няварта было. Ён, просталінейны, мог і не зразумець. Таму Гораў даволі бездапаможна – ён і сам адчуў гэта і пачырванеў – сказаў яму:

      – Вы дваранiн, капiтан Леановiч, вы павiнны паважаць традыцыi…

      Леановіч ускіпеў:

      – А адкуль маё дваранства ідзе, вы ведаеце? Чаму ў мяне да прозвішча прыдомак «Пора», ці, па-простаму, «Пара»?

      – Не, не ведаю.

      – Таму што ад бандзюкоў паходзiм, мiл-свет Юрый Аляксандравiч… У цараванне, здаецца, цара-цяляцi горад Магiлёў аддаўся ва ўладу баганоснага маскоўскага воiнства. Заўважце, сам. Ну, на знак удзячнасцi жыхароў уганорылi трымаць гарнiзон коштам самога ж вялiкага града. I сталi тут нашы лабiдуды думу думацi. «Гэта каб яшчэ батагамi, дык згода была б – усё жыццё з-пад батагоў не вылазiм. А грошыкi – тут ужо не. Дудкi».

      Стук у дзверы прымусіў Леановіча змоўкнуць. I Гораў сказаў холадна:

      – Заходзь.

      Увайшоў Іван, той самы, з якім Гораў размаўляў на пароме. Грубы, чырвоны твар Івана, твар сапраўднага салдафона, быў мокры. З-пад салдацкай бесказыркі спадала пасма рэдкіх засівелых валасоў. I нягледзячы на тое, што ён быў мокры, хоць выціскай, што з шыняля капала на падлогу вада, – кожны пазнаў бы ў ім старога, бывалага салдата. Выраз твару казаў сам за сябе, выраз афіцыйнай адданасці і пачцівасці, праз які відавочна праглядала лёгкая пагарда і свая, незамаскаваная, думка аб усім.

      – Чаго табе? – спытаў Леановіч.

      – Ваша высакароддзе, вада прыбывае. Рака пайшла старыкам.

      Гораў мог бы пабажыцца, што на твары Леановіча, працягам кароткага імгнення, мільганула радасць.

      – Брашы больш, – з недапушчальнай фамільярнасцю сказаў капітан. – Што ж, за гадзіну залівені магло так раку наліць?

      – Пэўна, у вярхоўях некалькі гадзін


Скачать книгу