Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч


Скачать книгу
біяграфія Бярозы і Бярозаўшчыны – гэта і няпросты лёс драматурга Міколы Арахоўскага. Ён нарадзіўся ў 1950 годзе ў Сяльцы. Тут і жыў, памёр у красавіку 1997 года. Напісаў шэраг адметных п’ес – “Напярэдадні”, “Машэка”, “Куку”, якія сталі падзеяй у тэатральным жыцці краіны. Шкада, што так мала было адведзена часу Міколу Арахоўскаму. Несумненна, талент яго мацнеў і развіваўся, і ў сваіх драматургічных памкненнях ураджэнец Сяльца ўзышоў бы і на новыя вышыні. Зямляк Міколы Арахоўскага – паэт Алесь Разанаў, які сёння аднолькава цікава піша вершы па-беларуску і па-нямецку. Фенаменальная з’ява ў літаратурным жыцці дваццатага стагоддзя: беларускі паэт паспяхова засвойвае нямецкі літаратурны Алімп!.. 3 Сяльца – і празаік Віктар Супрунчук.

      Бяроза багатая не толькі ўраджэнцамі, якія засведчылі сябе на ніве прыгожага пісьменства. Родам са старажытнага паселішча – нарадзіўся ў студзені 1900 года – вядомы гісторык савецкіх часоў Павел Горын (Каляда). У 1931—36 гады ён з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Пасля загадваў кафедрай гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсігэта. Памёр у 1939 годзе. Імем Горына названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах.

      3 бярозаўскай вёскі Агароднікі – удзельнік рэвалюцый нага руху ў Заходняй Беларусі Сцяпан Аляксеевіч Труцько. А з вёскі Першамайская (раней называлася Блудзень) – яшчэ адзін заходнебеларускі барацьбіт Васіль Герасімавіч Ясінскі. Быў сакратаром Бярозаўскага падпольнага райкама КПЗБ. 3 вёскі Сошыца – Іван Хвядчэня і Макар Скробат. Іван Міхайлавіч быў закатаваны польскай дэфензівай. Праз многія арышты, праз лагер у Бярозе-Картузскай прайшоў і Макар Міхайлавіч.

      Калі на памяць прыходзяць гэтыя і шмат якія іншыя імёны заходнебеларускіх рэвалюцыянераў, калі пачынаеш разважаць пра іх лёсы, становіцца зразумелым, якая гэта старонка ў жыцці Бярозы, Бярозаўскага краю – гады белапольскай акупацыі.

      На радзіме Шымона Перэса: Валожын

      Валожын для мяне бы родны горад яшчэ і па той прычыне, што з дня ў дзень у Мінску сустракаюся з валожынцамі. То завітае ў рэдакцыю паэтэса і журналістка Валянціна Гіруць-Русакевіч. То недзе сутыкнёмся з паэтам і выдавецкім работнікам Віктарам Шніпам. Радзей – з Вячаславам Пятровічам Рагойшам, якога і ўніверсітэцкае прафесарства не адлучыла ад роднай старонкі. Нават саматужна выдае краязнаўчую газету пра валожынскі Ракаў – ужо болей як трыццаць нумароў “Ракаўскага шляху” пабачыла свет. А часам пазвоніць знакаміты матэматык Якаў Валянцінавіч Радына, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, алгебраіст ад Бога, лаўрэат усемагчымых прэмій і аўтар многіх адкрыццяў. А яшчэ – гумарыст і жартаўнік. Абавязкова нейкай валожынскай байкай парадуе. Пералік маіх валожынскіх знаёмцаў быў бы далёка не поўным, калі б я не згадаў літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, паэта і перакладчыка Пятра Бітэля (ужо нябожчыка), ды, відаць, яшчэ і яшчэ шмат добрых, хаця, можа быць, і не такіх вядомых людзей.

      Аглядаючы здымкі


Скачать книгу