Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч


Скачать книгу
вар’яцтва.

      Па другой праграме паказвалі канцэрт. Маладая спявачка выводзіла сакавітым голасам лірычна-тужлівую песню. Я патануў у мяккім крэсле. Сын валтузіўся каля маіх ног з цацкамі, побач сядзела жонка – і ў той момант, калі я прыўзняў рукі, каб сашчапіць іх за галавою, – убачыў: тое ж самае адначасова са мною робіць на экране спявачка! Гэты жэст мы рабілі адначасова. «Як Крышна», – падумалася мне міжволі. Гэткая ж поза была ў Крышны, калі ён ствараў сусветы – я бачыў гэта калісьці на малюнку «Бхагавадгіты» ў той час, як чытаў яе. Мой сын неўзабаве пачаў пяшчотна туліцца да мяне, быццам баючыся, што я хутка знікну. І тут я адчуў у сабе нейкую чужасную прысутнасць. Пазней, успамінаючы гэты момант, мне часта прыходзіла ў галаву фраза «и бес вошел в него» – здаецца, яна з Бібліі, па-іншаму я не магу ахарактарызаваць гэты момант. «Што ж будзе далей?» – цікавасць засмактала мяне ў небяспечнае і невядомае. Я бязвольна падпаў пад валадарства нейкай варагавітай сілы, расслабіўся і, вывучаючы яе, праводзіў эксперымент на сабе: пільна прыслухоўваўся, што ж адбываецца са мною? Сын валтузіўся і поўзаў па мне – і праз яго мне бачылася ўсё, дакладней, нейкая іншая сіла паказвала мне праз яго. Я бачыў, як зарадзілася жыццё, як выходзілі з вады жывыя істоты, як па часе яны самаўдасканальваліся і дарасталі да чалавека. Вось сын бегае перада мною, як малпачка, вось узяў палку і збівае арэхі… А вось проста і гаворыць: «Я абіз’янка, бачыш?» (Але ж гэта тэорыя эвалюцыі па Дарвіну, якую я адхіліў у свой час?!). Што гэта, зноў пастка, што ўмела расставілі для мяне? – я не знайшоў адказу. Але што ж будзе далей? Мне здаецца, я бачыў бездапаможнага і кволага чалавека, што спрабуе вырвацца ў космас. Жонка таксама адчула: са мною адбываецца нешта нядобрае. «Антон, што з табою?» – устрывожылася яна, тузала за рукаў, але я маўчаў. Ляжаў на падлозе пад валадарствам невядомага і прыслухоўваўся да сябе. Сын поўзаў па мне і гэтым, як мне падавалася, паказваў узаемаадносіны паміж людзьмі: вось ён сеў на галаву, і я пачаў задыхацца, ён стаў на мяне нагамі – і я зрабіў выснову: калі сын падрасце і стане на ногі, мне будзе цяжка дыхаць – вечная праблема бацькоў і дзяцей.

      – Антон, што з табою!

      Я заплюшчыў вочы і ўбачыў святло: «И увидел свет великнй, и воссиял свет», – міжволі наплылі словы Дабравесця.

      – Антон, што з табой?!! – крычала яна, схіліўшыся нада мной. – Кінь гэта!!! Зараз жа выкінь!!! (Пазней, успамінаючы гэты момант, яна гаварыла, што ёй здалося, быццам у мяне гараць мазгі, галава ахопленая жарам і палае). А я адчуваў бессэнсоўнасць існавання ўсяго жывога, спустошанасць і выхаладжанасць усякага сэнсу і мэты – тугу і самоту сусветна-планетарных абдымкаў, нечалавечую журботу, якую нельга ўявіць у звычайным стане.

      Я лёг на спіну, раскінуўшы рукі. Часта такія малюнкі ёсць на вокладках папулярных часопісаў: зямны шар або космас з арбітамі спадарожнікаў і сузор’яў, на фоне якога чалавек з раскінутымі рукамі і шырока разведзенымі нагамі. Я нічога не рабіў, але раптам сама сабою паднялася рука, і гэтак жа бязвольна ўпала (я не варушыў ніводным мускулам!),


Скачать книгу