Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец


Скачать книгу
абодва Віктаравы сшыткі – з вершамі і з матэрыяламі для слоўніка. Ці то ён забыўся іх, ці пакінуў наўмысля.

      Так яны і засталіся ў мяне.

      Сшытачак з вершамі недзе ўскорасці загубіўся, а матэрыялы для слоўніка я перадаў невысокенькай чорнавалосай рухавай жанчынцы, якая чытала ў нас лекцыі, – вядомаму ў рэспубліцы спецыялісту па беларускай мове.

      Здарылася гэта шмат пазней той сустрэчы, але і сёння я шкадую, што зрабіў гэта, хоць было ў тым Віктарава жаданне: калі не зможаш скласці слоўнік сам – перадай у інстытут мовы, можа, хто іншы складзе.

      Ні ў адным з тлумачальных слоўнікаў, што выходзілі ў нас пасля, тых рэдкіх ягоных слоў я не сустрэў. І жанчына, якой я перадаў сшытак, таксама памерла.

      Паміж тым прыгожым слабадскім днём і сённяшнім Віктаравым з’яўленнем у маім інтэрнацкім пакоі ляжала багата гадоў, і багата што яны неслі за сабой.

      Я скончыў педвучылішча, папрацаваў у школе, тры зімы адтанцаваў пад музыку вайсковай дысцыпліны і мурманскіх маразоў і вось пачаў трэці курс універсітэта.

      Як і чым жыў Віктар гэтыя гады, я не ведаў. Ці ўспамінаў я пра яго? Успамінаў. І нашу першую сустрэчу, і куфаль гаркавага піва, выпітага пад гаворкі пра Малышавых салаўёў на беразе Біскайскага заліва, і яго вершы, і пыльную вуліцу Чырвонага Лесу.

      Ці ўспамінаў ён мяне? Відаць, таксама ўспамінаў, калі рашуча знайшоў тут.

      Віктар чакаў мяне, нервова шнуруючы па пакойчыку. Вочы яго блішчэлі, як пасля выпіўкі. Паголены, пастрыжаны, адпрасаваная кашуля ў чырвона-сінюю клетачку з накладнымі кішэнямі, чорныя калашыны штаноў запраўлены з напускам у наваксаваныя халявы вычышчаных ботаў. Гарнітур зборны, але сядзіць ладна, па-вясковаму ўрачыста, як адзнака нейкага змешанага вайскова-цывільнага стылю.

      – О-то, браце, – раскінуў я рукамі. – Ты прыбраўся, няйначай, як Сталін на сустрэчу з генераламі.

      – Ты не жартуй, – Віктар нібы спатыкнуўся пасярод пакоя, стаў з насцярогай аглядаць сябе. Павінаваціўся: – Я прымяраў твае чаравікі – ціснуць.

      На стале ляжалі хлеб, кілбаса, памідоры. Віктар выйшаў за дзверы, вярнуўся з чайнікам, з рыльца якога пыхкала пара. Колішнія студэнты ведаюць, дзе што ляжыць і як што зрабіць.

      Падваконнік быў заняты ладнай горкай перавязаных аборачкай кніжак.

      – Бачу: ты дастукаўся да свайго даўжніка? – спытаў я.

      – Ага, сустрэліся – і ён якраз пры грашах. Кажа: колькі разоў адкладваў – столькі і распускаў. Грошы – вада. Забег у інтэрнат, кніжкі забраў, слоўнікі. Хай паляжаць у цябе. І папраўдзе – мы з табой сёння багатыя людзі, і нас чакае Дзяўчына з Палесся». Можа, трэба было б і пляшку ўзяць, ды я падумаў…

      – Правільна падумаў. Скажы лепей, як твой паход у міністэрства?

      – Ат! – Віктар махнуў рукой. – Не даюць гаварыць, спіхваюць адзін другому, як дзядзьку ў Вільні. «Мы не можам ісці проці волі народа…» – «А подпісы бацькоў, іх пад дзве сотні, – гэта не воля?» – «Подпісы – гэта адно, мы можам табе іх тысячу назбіраць, а ёсць другая воля, вышэйшая…» – І ківок угору… Там, на небясі…

      Елі


Скачать книгу