Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
Скочыў убок і кінуўся па прыступках, дзе на верхняй перамаўляліся трое маладых шляхцюкоў.

      – Мне да яснепана вялікага канцлера! – голасна праскандаваў ён яшчэ здалёк. – Важнае паведамленне з вуснаў у вуха! Ад усвяцкага старасты яснепана Яна Пятра Сапегі! Маладзёны зірнулі на яго, мабыць развесяліўшыся такой рэкамендацыяй. Але і пераследнікі як ганчакі кінуліся ўслед.

      – Хапай яго, хлопцы! На піва мецьмемы! – гукнуў галоўны.

      – Воўк адчайна ірвануў з чужых рук крысо кафтана. Імя Сапегі прывяло ў рух шляхціцаў. Адзін з іх моцнымі штурханцамі адкінуў нападнікаў і паказаў дзверы, расчыненыя другім маладзёнам.

      – Хутка туды!

      Падганяць не было патрэбы. Уся тройца ўскочыла ў прыцемненыя сені і запляснула дзверы.

      – Якое такое паведамленне да вялікага канцлера? – строга запытаўся першы з выратавальнікаў. – Глядзі, калі збрахаў!

      Воўк са страхам падумаў, што напэўна чулі пра збеглага. Але ратунак, калі і мажлівы, то ад вялікага канцлера. Аддыхваўся, пазбаўляючыся ад перажытага спалоху.

      – Не збрахаў, пане, бо не сабака, – адказаў з годнасцю. – Але ўсё асабіста пану вялікаму канцлеру. Такі загад пана Ігната Бражыны, ягонага ганца. Ён зараз у гетмана Жулкеўскага, як бы ў палоне.

      Шляхцюкі крыху засердавалі, але першы, відаць важнейшы, запытаўся: – Як гэта ў палоне? А ну расказвай ды хутка і праўдзіва, – падагнаў Ваўка.

      – Я, пане, казАк, але кАзак казаць не звык, – адгукнуўся Воўк.

      Маладзёны не толькі не зазлавалі, але заўсміхаліся.

      – Добра ўжо, калі такі слоўны, – пахваліў старэйшы. – Самы час пачуць нешта ўцямнае.

      Воўк уздыхнуў з палёгкай і як мага дакладней пераказаў свае прыгоды з ганцом і папрасіў як найхутчэй паведаміць пра ўсё вялікаму канцлеру, бо на гэтым залежала Яну Пятру Сапегу, хоць ён, Воўк, з ім і не размаўляў.

      Старэйшы нават выказаў шкадаванне, што пан стараста не меў прыемнасці перамовіцца з казаком Ваўком, але тут жа ўстаў і скіраваўся ўглыб пакояў. Воўк крыху асмялеў.

      – Як думаеце, дапусцяць мяне да вялікага канцлера, хоць я і не шляхціц?

      Шляхцюкі згодна засмяяліся.

      – Дапусцяць, абавязкова дапусцяць. Толькі ці ведаеш ты, як сябе паводзіць?

      – Я ж у гемана Жулкеўскага ў шатры бываў і не раз, прыгледзеўся, – напомніў Воўк пад дружны рогат маладзёнаў.– Толькі дайце мне нажа, – папрасіў Воўк. – Бо мой пры сядле застаўся.

      – А гэта навошта? – устрывожыўся адзін.

      – Не здымаць жа мне порткі пры вялікім канцлеру, – дакорліва прамовіў Воўк. – Ды і вам лепш адвярнуцца.

      – Але ж хлопча сарамлівы, – прамовіў другі, падаючы невялікі нож.

      Воўк паспрабаваў лязо на пазногцю, ухвальна паківаў галавою і стаўшы спіною да шляхціцаў, спусціў порткі. Старанна адпароў прышыты ў самым надзейным месцы пакунак і зацягнуў пояс.

      – Дзякую пану, – з годнасцю прамовіў, аддаючы нож з выразным шкадаваннем. Прыдалася б такая цацка. – Вось яны,


Скачать книгу