Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк


Скачать книгу
ванітаваньня” [10]. Гэты лейтматыў у розных варыяцыях усплыве яшчэ некалькі разоў у кніжцы. Азмрочанасьць Стывэна паглыбляецца згадкай зь нядаўняга мінулага, калі завершаны матэрыяліст Маліган адрэкамэндаваў яго перад сваёй цёткай павальнай фразай: „А, гэта толькі Дэдал, у якога маці здохла. [12]

      Стывэнава маці асацыюецца таксама з Маці-Царквой (тэма распрацаваная глыбей у далейшых эпізодах). Стывэн парваў з Царквой, але яна ўсё яшчэ пужае яго сваімі эсхаталягічнымі наступствамі і прапускае ягонае мысьленьне праз прызму сваіх догматаў і дактрыны. Дакорлівы пагляд „шкляных, мёртвых вачэй, каб пахіснуць і скарыць маю душу” [15] адносіцца пароўну да маці і да Царквы, як і наступная за гэтым бязгучная мальба Стывэна, каб маці „адпусьціла яго і дала яму жыць”. Пакінутая Маліганам місачка зь пенай нагадвае яму пра час, калі ён насіў кадзільніцу ў Клонгаўсе (у езуіцкай школе), прыслугоўваючы падчас імшы. Гэта падводзіць яго да высновы, што й цяпер ён слуга, а нават прыслужнік слугі (наступны ключ да эпізоду, які разгледзім).

      У абарончай вежы[14] жыве з Маліганам і Стывэнам яшчэ адзін малады чалавек, „англасракс”[15] Хэйнс. Хэйнс паказаны як прадстаўнік „тупадумных саксаў”, якія паводле Малігана „разрываюцца ад грошай і запораў”. Маліган перад Хэйнсам яўна запабягае, надумаўшы пакарыстацца ягоным кашальком. Стывэн баіцца яго, бо ангельцу па начах трызьніцца чорная пантэра, і ён спрасонку хапаецца за рэвальвэр ды страляе куды папала. Хэйнс належыць да нацыі, якая заваявала і падпарадкавала сабе ірляндзкі народ. Пастава Малігана, „блазна пры панскім двары” [29], маўкліва асуджаецца Стывэнам. Хэйнса перад поўным асуджэньнем ратуе ягоная гібэрнафілія. Ён шчыра зацікаўлены ў ірляндзкім фальклёры, нават вывучыў гэльскую мову, каб паразмаўляць з тубыльцамі. Такая нагода надараецца ў эпізодзе. Старая ірляндзкая жанчына прыносіць ім малако на сьняданак.

      Зацямняючы прахон дзьвярэй, увайшла жаночая постаць.

      – Малако, сэр.

      – Заходзьце, пані, – сказаў Маліган. – Кінч, давай збанок. Старая жанчына падыйшла, запыняючыся каля Стывэна.

      – Прыгожы ранак, сэр, – сказала яна. – Слава Богу.

      – Каму? – зірнуўшы на яе, запытаўся Маліган. – Ах, безумоўна!

      Стывэн працягнуў руку за сябе й дастаў з шафкі малочнік.

      – Нашы астраўляне, – мімаходзь кінуў Маліган Хэйнсу, – даволі часта згадваюць зьбіральніка крайняе плоці.

      – Колькі, сэр? – спыталася старая.

      – Адну кварту, – адказаў Стывэн.

      Ён назіраў, як яна налівала ў мерку, а адтуль у збанок, тлустае белае малако, не сваё. Старыя паморшчаныя цыцкі. Яна наліла яшчэ адну мерку й дабаўку. Старая й неразгаданая, прыбыла з ранішняга сьвету, быць можа, як вястунка. Наліваючы малако, захвальвала яго. Досьвіткам, на сакавітым поплаве, яна ўжо сядзела на кукішках каля цярплівае каровы, як вядзьмарка на мухаморы, і яе павыкручваныя пальцы рупіліся пры цыркаючым вымі. Мычаньнем вітала яе знаёмую постаць роснашаўковістая жывёла. Бедная старая, краса папасу: імёны, прысвоеныя


Скачать книгу

<p>14</p>

Вежа Мартэла над Дублінскім залівам, пабудаваная ангельцамі ў 1804 годзе для абароны перад францускім нападам з мора ў часе напалеонаўскіх войнаў. Цяпер у ёй музэй Джойса. Джойс жыў у ёй з Гогарты і ангельцам Трэнчам (прататыпам Хэйнса) у верасьні 1904. Вежу наняў у Міністэрства Вайсковых Справаў Гогарты. Для патрэбаў рамана Джойс перанёс час пражываньня на чэрвень і папрасіў у Гогарты дазволу зрабіць сваю асобу (гэта значыць, Стывэна) наймальнікам вежы.

<p>15</p>

Наша супольная зь Сяргеем Шупам знаходка для перакладу абразьлівага ангельцам слова Sassenach, ужыванага кельцкімі жыхарамі Брытанскіх астравоў.