Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
дзясяткаў машын з шчаслівымі сем'ямі і сяброўскімі кампаніямі. Гэтая дарога доўгія кіламетры ішла ўздоўж новых лецішчаў, якія пачыналі толькі забудоўвацца і мелі сваімі гаспадарамі маладыя сем і з дзецьмі, падлеткамі, якія неўзабаве праз колькі год мусілі пачаць самастойна вазіць у свае «катэджы» дзяўчын, сяброў і алкаголь.
Раптам на ўзбочыне спынілася Аўдзі А6, прычым цяжка было сказаць, дзеля чаго, бо ад Васіля яна была даволі далёка, і замест таго, каб пад ехаць бліжэй альбо канчаткова знерухомець, машына была заведзенай і павольна рухалася наперад, быццам кіроўца вагаўся: спыніць машыну і падабраць папутчыка альбо з ехаць. Васіль вырашыў падбегчы, можа яму пашчасціць…
– Добры дзень, падкінеце ў…
– Так, падкіну, але давай хутчэй сядай назад, бо я не хачу, каб машына заглохла, нешта сёння надта доўга заводзілася! – гучна прамовіў Якаў, і правае павека сутаргава дрыганула.
Дзверца зачынілася, Васіль уладкаваўся на заднім месцы, заўважыўшы, што машына амаль новая і не магла проста так кепска заводзіцца, і ўжо ў салоне ён прыкмеціў, што на пярэднім сядзенні былі пакладзены нейкія рэчы і нешта падобнае да вялікага нажа ў похвах.
– Файнае сёння надвор’е, – вырашыў распачаць гутарку Васіль.
…
– Я кажу, надвор’е – цудоўнае.
Але адказу ізноў не было.
Васіль, вырашыўшы, што кіроўца не надта ахвочы да гутаркі, вырашыў сачыць за краявідам у акно.
Пейзаж не мяняўся – дрэвы, палі і хаткі. Васіль засумаваў і адважыўся зноў распачаць гутарку.
– У вас, я гляджу, машына новая.
Якаў нічога не адказаў, ён моцна сціскаў стырно і вялікімі пальцамі рук сутаргава барабаніў па скураным пакрыцці. Васіль прыкмеціў гэта і занепакоіўся: магчыма кіроўца маўчаў, бо ў яго нешта там здарылася, мо што з сям ёй, а ён тут са сваімі глупствамі пра надвор е і машыну. Таму ён вырашыў запытацца:
– У вас нічога не здарылася?
Раптам кіроўца нервова загаманіў.
– Шаноўны чалавек, вы што, не бачыце, што я кірую аўтамабілем?! І я быў бы ўдзячны, калі б вы пакінулі мяне ў спакоі, я ўжо сумняюся ў вартасці таго, што спыніўся, каб вас падвезці. Будзьце ціхамірным, і ў вас, і ў мяне ўсё будзе добра!!!
У голасе Якава чулася занепакоенасць і адначасова пагроза, і Васілю стала вусцішна.
Дарога хутка знікала пад калёсамі, і раптам машына скінула сваю хуткасць і звярнула з аўтастрады ў правы бок, на сельскую шашу.
– Прабачце, але гэта не ў мой бок! – усхваляваўся Васіль.
– Не хвалюйцеся, так карацей, – суха прамовіў Якаў.
За акном замест самотных дрэў быў лес, даху машыны час ад часу з шапаценнем краналіся галінкі, пад колы трапляліся камяні, шаша ўсё больш апыналася каляінай… Васіль занепакоіўся, калі заўважыў, што на пярэднім месцы, каля кіроўцы, сапраўды ляжыць нож у похвах. Ён зірнуў на Якава, той, не звяртаючы на яго ўвагі, працягваў сачыць за шашой, час ад часу ягоныя вены на шыі набухалі і знікалі, а рукі сутаргава т�