Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
не отпускай —
И в дыханье твоем обрету вечный рай.
Если душу утратил, а в мыслях лишь дым,
Я своей поделюсь – ее хватит двоим.
«Я так устала от комедий…»
Я так устала от комедий
И сладостно-наивных драм —
В них ради поцелуя леди
Рискует жизнью Дон Жуан.
Все столь искусственно, надменно —
От сказок часто воротит.
Они захватят непременно,
Что мне немыслимо претит.
К чему все эти маскарады,
Улыбки кукольные лиц,
Манерность, дивные наряды
И томный взгляд из-под ресниц?
Пластический хирург изъяны
Сотрет уверенной рукой,
Но не убрать ему те раны,
Что в сердце нанесли стрелой.
Среди людей нет идеалов,
Пусть тяжело это признать.
Фальшивы речи театралов:
Жизнь – не кино. Зачем играть?
Крысціна Бандурына
[1992 г. н.]
Сляды на чыстай паперы
Пайшла я сёння ў банк пакласці грошы на рахунак. Стаю ў чарзе, чытаю розныя аб явы. Тут адчыняюцца дзверы, і заходзіць бабуля з дзіцёнкам. Становяцца ў чаргу акурат за мною. Каса № 1, дзе мы ўсе стаялі, знаходзілася ў самым закутку, а побач з ім лесвіца, у якой жалезныя парэнчы былі не да канца прыкручаныя да падлогі. Паміж гэтымі парэнчамі знаходзіўся невялікі пралёт, куды адразу і палезла ўзгаданая мною малая дзяўчынка. Залезла і сядзіць, пазірае на мяне. Маленькая, смешная і такая прыгожанькая-прыгожанькая. Вялізныя і круглыя блакітныя вочкі, хітраватая ўсмешка і такі цікаўны носік! Напэўна, я ёй спадабалася, і яна хацела неяк звярнуць на сябе ўвагу.
Я толькі адвярнула галаву ў іншы бок, як дзяўчынка паднялася і пачала нагою ляпаць па непрыкручаных парэнчах. Парэнчы дзынькалі на ўвесь банк, што вельмі раздражняла яе бабулю.
Бабуля не вытрымала і пачала чытаць ёй натацыі:
– Супакойся! Зараз прыгоду заробіш на сваю галаву!
– Не зараблю! Усё будзе добра! хітравата ўсміхалася малая, гледзячы мне ў вочы.
Бабулю такая ўвага да мяне яшчэ больш раззлавала:
– Атрымаеш зараз.
– А вось не атрымаю, – і так усміхаецца! На выгляд ёй гады чатыры, напэўна, а такая ўжо разумная.
Бабуля, нахмурыўшы бровы, вырашыла перайсці на пагрозы:
– Я табе зараз сапсую настрой.
– Не сапсуеш, – упэўнена парыравала малая, па-ранейшаму не адрываючы ад мяне позірку. А мне так смешна было. Яна глядзела мне ў вочы, і я бачыла сябе ў яе ўзросце. Тут падышла мая чарга, і далейшае развіццё дзеянняў мне ўжо было невядома.
Скончыўшы ўсе свае справы, я накіравалася да століка, каб спакаваць рэчы, і раптам убачыла: пазіраюць на мяне з-пад стала знаёмыя цікаўныя вочы. Малая не дала мне апамятацца і пачала скардзіцца, што яны там сёння з кімсьці яблыкі не падзялілі:
– Вось мне дасталося, а камусьці не дасталося, дык што, я вінаватая?
А я стаяла і разглядала яе. Памятаю бірузовага колеру ці то куртку, ці то паліто на ёй, маленькія карычневыя угі. Шапку не запомніла, але памятаю, што на ручках былі вясёлкавыя пальчаткі. І яна так гэтымі