Рух. Алесь Пашкевіч

Рух - Алесь Пашкевіч


Скачать книгу
Народа мы ўзнялі наш сцяг над атрадам працаўнікоў Беларусі…» Адам прачытаў уголас і ў які ўжо раз падзівіўся мяккай звонкасці мовы сваіх бацькоў. Яго ўжо з гадоў шасці пачалі вучыць ёй, а затым прыйшла і польская, і расійская. Акрамя, натуральна, французскай, мог гаварыць і па-нямецку, але па сцежцы гуманітарыя не пайшоў.

      «…Гэта барацьба святая, – чытаў далей Адам, – яна за цэласнасць распаласаваных земляў, за ўласнасць абяздоленых у сваёй айчыне сыноў!.. Дык да зброі! Да зброі, верныя сыны сваёй зямлі! На ворага кожны, хто не здрадзіў сумленню! На апошні бой племя герояў заклікае неадпомшчаная кроў, свабодная будучыня, шчаслівае заўтра».

      Тое шчаслівае заўтра, як ужо ведаў Адам, так і не надышло. Усё закончылася паразай, шыбеніцамі, сібірскай катаргай ці выгнаннем. Ён спрабаваў сабе ўявіць, што ж адбывалася ў тым невядомым краі паміж Бугам і Нёманам – і ў рамантычных мроях вымалёўваліся відзежы Парыжскай камуны.

      Яму было тады сем гадоў, але ўсё надзіва ярка памятаецца. Вусач-вайсковец дзядзька Яраслаў, з зіхоткай шабляй і такімі ж іскрыстымі вачыма… Яны падоўгу зачыняліся з бацькам і аб нечым сваім гаварылі, а хлапчук не мог нагуляцца з пакінутым яму пісталетам… «Дзядзька Яраслаў, даўно я не наведваў тваю магілку», – падумаў Адам і перахрысціўся.

      Здавалася, маладому жыццю не будзе сканчэння… тады, калі іхняй «піцерскай пяцёрцы» (Віктару і Канстанціну Каліноўскім, Яраславу Дамброўскаму, Ігнату Здановічу і Казіміру Мацкевічу) было, як казаў бацька, «на чупрыну больш за дваццаць».

      І ўсіх чатырох, чые фотакарткі вісяць над сталом, няма на гэтым турботным свеце. Віктара, гісторыка-палеографа, забралі сухоты. Яго малодшага брата Канстанціна – царская шыбеніца. У дзядзькі Яраслава таксама склаўся раманны і кароткі лёс: пасля заканчэння Мікалаеўскай акадэміі Генштаба шляхціц Дамброўскі распрацаваў план узброенага паўстання, быў арыштаваны і трапіў у турму, адкуль у 64-м збег і разам з жонкай эміграваў за мяжу, спыніўся ў Францыі – і стаў генералам Парыжскай камуны! Падчас аднаго з баёў плячо разарвала куля – і праз дзве гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер яго зямное жыццё закончылася…

      Вільня, 1860-я гг.

      Калі аднойчы Адам паспрабаваў параўнаць падзеі таго паўстання з Парыжскай камунай, бацька не пагадзіўся.

      – Там, – ён паказаў вачыма на чатыры фотаздымкі сваіх таварышаў, – была барацьба найперш за свой родавы гонар і свабоду… – І ты… – Адам нервова пакусаў губу і выпаліў: – Таксама страляў, забіваў?

      Бацька ўздыхнуў, доўга хадзіў па кабінеце, прысеў – і пачаў распавядаць, як пра ўчора прыснёнае: напачатку па-французску, а затым незаўважна для сябе перайшоў на беларускую: – Пад Вільняй мы атакавалі царскую роту пяхоты, якая ахоўвала мост. Роту разбілі, але мост узарваць не змаглі. Міна не спрацавала… Пачалі падпальваць, але з горада падаспеў атрад конных казакаў. Наш звяз адступіў да Ашмянаў, казакі праз снег і лес не змаглі пераследаваць… Праз некалькі дзён мяне накіравалі ў Вільню: звязацца з кіраўніцтвам


Скачать книгу