Рух. Алесь Пашкевіч

Рух - Алесь Пашкевіч


Скачать книгу
з’явіцца і сын Адам… Ён разгарнуў новую папку – якраз з адбіткамі «Голасу з Літвы» – і пачаў нетаропка чытаць прыкамечаныя, пажаўцелыя, памеру звычайных улётак старонкі… «Мы вычарпалі ўсе мірныя сродкі. Патрабавалі, каб цар нам даў, што нам трэба, – не даў.

      Пайшлі далей і распачалі пасіўнае супраціўленне. Спявалі і маліліся да Бога, каб прывёў Маскву да одуму. Але Масква была пад уладай сатаны і не слухала Боскіх натхненняў, і, калі на нашых вуснах была малітва, пасылала кулі ў нашы безабаронныя грудзі…»

      «Век ХІХ вялікі плёнамі… З хіжага дэспатызму пачалі праяўляцца правы чалавека; спачатку паасобку, а потым аб’ядналіся ў хор, які выйшаў з Францыі і дайшоў да Масквы… Усё, што працівіцца волі Бога і правам чалавека, злучаецца з лагерам царызму…»

      З кожнай старонкай для Адама зноў адкрываўся таямнічы свет: свет яго бацькі, свет яго маці, свет іх далёкіх невядомых продкаў, – тое, што здавалася хоць і міфічнай атлантыдай, але падсвядома пульсавала ў ягонай ліцвінскай крыві.

      Ап’янёны згукамі мінулага і супакоены імі, ён і заснуў над тымі газетамі. І было яму ў той час соладка, шчасліва і цёпла – у нядаўна купленым на нядзельным кірмашы сінім швэдары, якія толькі пачалі прыжывацца ў Францыі і які нагадваў яму той, ужо даўно малы і зношаны, звязаны на шатландскі ўзор мамай – незадоўга перад адыходам яе ў свет лепшы…

      ІV

      Гаючыя гразі сілезскага курорта не атушылі жаночыя сакрэты Елізаветы Берг. Аднак праз два месяцы яна абвесціла мужу аб сваёй цяжарнасці, і той – як апантаны карнат – да ночы насіў Лізуню на руках, бесперастанку шаптаў «курка мая пушыстая», пакуль жонка не зазлавала на свайго «бясхвостага пеўніка»…

      Трэба прызнацца, Віктар Аляксандравіч, хоць і прайшоў немалую вайсковую кар’еру з грубымі казармамі напачатку, ад нараджэння адчуваў у сабе мяккую лірычную душу. Яшчэ з кадэцкага корпуса трызніў ён аб нечым незвычайна-ўзнёслым, што паўставала ў вобразе чароўнай дамы сэрца. І яна не прымусіла сябе доўга чакаць: з’явілася перад ім у сонечны нядзельны адвячорак у асобе дзяўчыны з мілым тварыкам, далікатна накручанымі кудзеркамі жытнёвых валасоў, з бадзёрымі вуснамі, сукенкай на крыналіне, грацыёзна абцягнутай на таліі, з дэкальтэ ў форме сэрца… Обер-афіцэр Берг смяротна, да серэнадаў закахаўся ў сваю будучую жонку, пісаў-прысвячаў ёй вершы, абсыпаў пацалункамі і падарункамі, балазе састарэлая матухна пакінула на тое пэўныя сродкі… І вось ён абдораны сам – будучым нашчадкам!

      – Ліза, ты не ўяўляеш, як ты мяне абрадавала! Наўзамен за мае паэмы ты падорыш мне раман! – не сунімаўся саракагадовы палкоўнік. – Калі народзіцца сын, давай мы яго так і назавём – Раман… Аднак жаданаму збыцца не было наканавана: перад вясной у Елізаветы здарыўся выкідыш, і іх сямейнае жыццё перафарбавалася ў атрутныя колеры. Жонка сумавала ад адзіноты, бо не мела ні сябровак, ні нават знаёмых. Муж зрання сыходзіў на службу і вяртаўся толькі на абед, галодны і стомлены, а замест


Скачать книгу