Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук


Скачать книгу
і ён хацеў мяне ўбачыць – а я ў гэты час, вядома, недзе швэндалася, піла, танцавала і рагатала ў голас абы з кім.

      Сэрца зашчамляе, і па ўсім целе прабягае разрадам хваля салодка-пакутнага болю, які выбівае слязу. Я пачынаю лаяцца, слаць генерала куды далей, і паскараю крок, адскокваючы ад агароджы – а прыступ пакуты закіпае ўжо ў мяне ў горле – бегам, бегам…

      Заходжу на могілкі нясмела, з чорнага ходу, з той вулачкі, дзе двухпавярховыя хаты (мы з Настай сышліся на тым, што было б выдатна купіць такую хату і жыць там). Я ўжо ўвайшла, гляджу на вулачку з-пад махроў галля і ўсміхаюся: проста за Вайсковымі могілкамі амбасада Кубы – вось чорт, гэта гумар такі ці што? Не, не да смеху.

      Тут зямля нагадвае мармур, яна такая ж цвёрдая на сцяжынках, і ўся ў яркіх разводах зялёнага моху. Вакол стаяць абеліскі пад шатамі цемнаватых сакавітых крон, праз якія прабіваецца пяшчотнае, свежае сонечнае святло, а цяпер – гэтае цьмянае латуннае ззянне. Ён чакае мяне ля аднаго з помнікаў, аддзяляецца ад яго, быццам доўга так стаяў, абапершыся.

      – Мой генерал… Ён абдымае мяне, не можа стрымаць уздыху. Па маёй шчацэ паўзе сляза – гэта ўсё, што засталося ад успышкі болю пару хвілін таму. Ён сумаваў. Божа, якое пяшчотнае сэрца ў гэтага старога ваякі… Ад цяпла яго шчакі вострая, гарачая пяшчота ўсё запаўняе ўсярэдзіне, не пакідаючы вольнага месца. Мы стаім так некалькі хвілін. А маглі б стаяць вечна. Хоць ён разумее, як плыве час у нашым свеце, таму не злоўжывае, сам жа часам выводзіць мяне з трансу. Вось і цяпер: «Ты спознішся».

      Я не распавядала, проста сказала, што з ім бачылася.

      – А помніш той вечар, калі мы разам там ішлі?

      – І бачылі майго нагваля?

      – Ага!

      Котка тады прабегла проста перад намі, а потым шмыгнула ў кусты – калі падняліся далей на горачку, то зірнулі туды з цікаўнасці, і ў зарасніках яе не было. Ёсць у нагваляў такая манера – растварацца ў прасторы ды імгненна знікаць.

      – І мы ніколькі не стаміліся гэтак бадзяцца…

      – …і ў нашых жылах усё яшчэ лілася музыка – такая ж святочна-ліловая, ультрамарынавая, салатавая і фіялетавая, як святло на сцэне! Для мяне ў той дзень усе песні былі такога колеру.

      – Так, дакладна, здорава! І падсвятленне на хатах таксама было нібы знарок, дзеля выключнага выпадку – і зноў мы абмяркоўвалі нашу савецкую архітэктуру…

      – …яна такая прыгожая! І вось мы дайшлі да гэтай дзіўнай трохкутнай плошчы, а кафэ было ўжо зачынена, і нам не наканавана было паспытаць знакамітых пірагоў пад вельмі нямецкай назвай.

      – А яшчэ там крама была спартыўная: гэй, дзе тут красоўкі, а дзе прысмакі?!..

      – Потым мы перайшлі праз трамвайныя пуці, і я ўбачыла могілкі… Трава так ахайна падстрыжаная. Яна была заліта халодным чыстым ззяннем, і пражэктары асвятлялі надмагіллі, і гэта здалося мне вельмі прыгожым, вабным і таксама святочным, – я захапілася.

      – Я сказала, што гэта Насціна ўлюбёнае месца, – задуменна працягвала Арына.

      – І


Скачать книгу