Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук


Скачать книгу
украінскіх казакоў (на якога я вельмі спадзявалася ў справе здабывання генеральскіх мемуараў). Дзіўныя справы Твае, Пане, і дзіўныя повязі. Усё гэта нездарма, як і перапіска з чылійцамі. Няўжо мой лёс будзе такім жа, як у маёй цёткі Наташы?

      Яна ўжо трыццаць гадоў жыве ў Нямеччыне. Ніколі не забудуся на яе аповед: «Я заўсёды ў дзяцінстве любіла казкі братоў Грым. А яшчэ ж была кніжка з малюнкамі – мне так падабаліся гэтыя строі, гэтыя акуратненькія дамкі. І ў дзіцячым пакоі ў мяне над ложкам вісеў дыванок. Не, габелен. І там таксама была ілюстрацыя з казак – быццам бы Гензель і Грэтэль, але што дакладна помню – загадкавы, не наш, яловы лес. І мне тады думалася: а вось выдатна было б жыць там! Увесь час марыла і фантазіравала. Ну вось – намарыла!»

      «Глядзі, нафантазіруеш сабе Латамерыку», – сказала Арына. А што? Я б і не супраць. Больш таго – мару. Здзейсніць паломніцтва, як у Святую Зямлю.

      – Няўжо табе Вайсковых могілкаў недастаткова?

      – Ды гэта зусім не тое! Ты не разумееш.

      Мае словы – свядомая хлусня. Усё яна разумела. Але ў адказ магла толькі ўздыхнуць і прамаўчаць.

      А зараз на мяне наплыло дзіўнае пачуццё – усведамленне таго, што ўсё гэта – рэальна. Пачынаючы з лета, з пары вечаровых шпацыраў, з позніх званкоў Насці, з адурэння ад перакладаў з гішпанскай, з замірання сэрца на вуліцы Чырваназорнай – з кожным крокам «гэта» рабілася ўсё больш рэальным. Я галасіла і абуралася, біла капытом ці інсцэніравала карціну непрытомнасці ад заняпаду сіл, лаялася і стагнала на фінішнай прамой – але ведала, што нават крывавыя пакуты – лічы, не напраўду, мары ж мае згушчаюцца ў паветры, як чарадзейны туман, прымаюць форму, ушчыльняюцца, і… І тут я ўбачыла чылійскага экс-прэзідэнта. Што я ачмурэла – гэта слаба сказана. Спачатку мне падумалася, што справа ў хваравітай фантазіі, што я ўжо канчаткова з глузду з’ехала на глебе сваёй асабістай утрапёнасці.

      Аднак стаяў ён амаль проста перада мною, бліжэй да дзвярэй, рыхтуючыся выходзіць, у кампаніі фарбаванай бландынкі гадоў сарака ў бруснічным берэце і нейкага суровага дзядзькі ў наменклатурным паліто. Сам ён таксама выглядаў да немагчымасці наменклатурна – з партфелем, у куртцы з баранковым каўняром. Дый акуляры а-ля Шурык чамусьці не разбаўлялі вобраз, а нагняталі афіцыёз. Ён не ўсміхаўся. І мяне не заўважаў.

      «Прыпынак "Вулiца Дарашэвiча"», – адчаканіў голас БССР-аўскага інтэлігента. Мякка раз’ехаліся створкі дзвярэй, кабета крыху манерным рухам паправіла берэт і выйшла – ён за ёю.

      З таго вечара спакою я ўжо не ведала.

* * *

      Дзяўчаты падышлі праз некалькі хвілін. Арына была трохі бледная і хмурная: яна была зусім не ў захапленні ад такой інфернальнай лесвіцы. Наста ж захоўвала заўсёдны бесшабашна-незалежны выраз твару, які, мабыць, больш уласцівы хлопцам. Хоць у нашай кампаніі было не прынята абмяркоўваць, што каму «ўласціва», а што не.

      – Так а што за ідэя такая прышпільная? – перапытала Наста.

      – Тэорыя распаўсюджання «кававых


Скачать книгу